Радыё

Сямашка распавёў аб прынцыповых пытаннях, якія тычацца дарожных карт

Беларусь і Расея цалкам ўзгаднілі 21 дарожную карту па інтэграцыі, але засталіся самыя прынцыповыя пытанні.
Sputnik
Сямашка распавёў аб прынцыповых пытаннях, якія тычацца дарожных карт

Энергетычны блок, падатковае заканадаўства і доступ на ўзаемныя рынкі - сістэмаўтваральныя пытанні, якія засталося ўзгадніць бакам па саюзнай інтэграцыі, распавёў кіраўнік беларускай дыпмісіі Уладзімір Сямашка. Разам з тым ён выказаў спадзяванне, што кампраміснае рашэнне напэўна знойдзецца.

Узгоднена больш за 20 дарожных карт саюзнай інтэграцыі Беларусі і Расіі

"У сваім жыцці, працуючы міністрам энергетыкі, віцэ-прэм'ерам, першым віцэ-прэм'ерам урада, мне ўжо давялося блізкія эпапеі, такія падзеі разы чатыры перажываць. Гэта ўжо пятая, напэўна, у маім жыцці. І ў рэшце рэшт здаровы сэнс трыумфаваў, мы заўсёды знаходзілі "развязкі". Думаю, мы і цяпер знойдзем гэтыя развязкі. І калі мы гэта вырашым, то гэта (і я не высокім стылем гэта кажу) сапраўды вызначыць лёс Саюзнай дзяржавы на бліжэйшыя некалькі дзесяцігоддзяў", - адзначыў Сямашка.

Каментар пасла Беларусі ў Расіі Уладзімера Сямашкі слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.