Відэа

Гурт IOWA паказаў апакаліпсіс у новым кліпе

Каб зняць відэа спатрэбілася 80 кілаграмаў смецця – з яго дапамогай на "Ленфільме" зладзілі экалагічную катастрофу.
Sputnik

Гурт IOWA прэзентаваў кліп на новую песню "Маяки", створаны пры дапамозе рэжысёра Уладзіміра Бяседзіна. На відэа героі з ілюзорнага свету трапляюць у рэальнасць, а сімвалам ружовых акуляраў выступаюць завязаныя вочы.

"Песня "Маякі" літаральна ўпала на нас у самы разгар барацьбы за Байкал. Мая падпісчыца папрасіла  падпісаць  петыцыю за  закрыццё заводу на Байкале, чым натхніла  мяне песню пра  людзей, у якіх я веру!  Пра людзей, якія асвятляюць праблемы, прымаюць рашэнні, бяруць на сябе  адказнасць і робяць усё,  каб выправіць праблему  тут і зараз!" – узгадвае Каця Іванчыкава.

Каб паказаць атмасферу глабальнага апакаліпсіса, у павільёне кінастудыі "Ленфільм" пабудавалі  дэкарацыі  экалагічнай катастрофы. Цягам трох дзён удзельнікі IOWA разам з мастаком-дэкаратарам Ксеніяй Цэль збіралі  пластыкавыя  пляшкі і бляшанкі па сябрах і знаёмых. А калі і гэтага апынулася недастаткова,  набылі  яшчэ 80 кілаграмаў смецця. Усе адходы пасля здымак  наноў адсартавалі і здалі не  перапрацоўку.