МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Падмуркам саюзнай інтэграцыі павінна стаць збліжэнне нацыянальных заканадаўстваў дзвюх краін, сказаў пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, правядзенне аб'яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі Саюзнай дзяржавы дазволіць зверыць пазіцыі ведамстваў, якія надзвычай важныя для дзяржаўных сістэм дзвюх краін.
"Важна адзначыць, што ў апошнія месяцы сумесная праца ўрадаў, рабочых груп, якія ўзначальваюць міністры эканомікі дзвюх краін, дае відавочныя бачныя вынікі", - адзначыў кіраўнік дыпмісіі.
"Мы з цікавасцю сочым за той працай, якая праходзіць у рамках фарміравання адзіных падыходаў, з тым каб нацыянальныя рынкі Расіі і Беларусі аб'ядналіся. Каб была блізкай прамысловая палітыка", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.
На яго думку, важна, каб падмуркам інтэграцыі было збліжэнне нацыянальных заканадаўстваў.
"Інтэграцыйная праца, якая сёння вядзецца ўмацуе сістэму адносін, велізарную палітру сувязяў, якая характарызуе, у тым ліку і Міністэрства юстыцыі", - выказаў упэўненасць пасол Расіі.