Ганаровае консульства Беларусі адкрыюць у швейцарскім Пратэльне

Адкрыццё ганаровага консульства запланавана на 2020 год, адзначаецца, што яно будзе спрыяць развіццю супрацоўніцтва паміж краінамі.
Sputnik

МІНСК, 28 ліс - Sputnik. Уладальнік індустрыяльнага парку BUSS, прэзідэнт холдынгу Ceres Group, калекцыянер і мецэнат Герман Аляксандэр Бейелер прызначаны ганаровым консулам Беларусі ў Швайцарыі з сядзібай у горадзе Пратэльн, пра гэта паведамілі ў пасольстве рэспублікі ў Швейцарыі.

Пасольства Катара адкрыюць у Беларусі

Экзекватура ад імя прэзідэнта Швейцарыі Улі Маурэр і федэральнага канцлера Швейцарыі Вальтэра Турнхера на выкананне функцый ганаровага консула Беларусі была выдадзена Бейелеру 20 лістапада, раней загад аб яго прызначэнні падпісаў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей.

У зоне дзеяння ганаровага консульства - кантоны Люцэрн, Уры, Абвальдэн, Нідвальдэн, гарады Базэль, Базэль-Ланд, Граўбюндэн, Ааргау, Залатурн.

"Адкрыццё ганаровага консульства ў Пратэльне будзе спрыяць развіццю беларуска-швейцарскага супрацоўніцтва ў цэлым, а таксама наладжванню і актывізацыі сувязяў непасрэдна з нямецкамоўнымі кантонамі Швейцарыі ў розных галінах", - адзначылі ў дыпмісіі.

У пасольстве дадалі, што консульства стане яшчэ адным месцам за мяжой, дзе грамадзяне Беларусі ў выпадку неабходнасці змогуць атрымаць першую дапамогу і консульскую падтрымку.

Адкрыццё прадстаўніцтва запланавана на сакавік 2020 года.