Мінздароўя не будзе рэгуляваць тарыфы на зубныя пратэзы і каронкі

Раней кошт артадантычных паслуг рэгуляваўся Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Sputnik

МІНСК, 29 ліс - Sputnik. Артадантычныя паслугі выключаныя з пераліку платных медыцынскіх паслуг, тарыфы на якія рэгулююцца міністэрствам аховы здароўя, адпаведная пастанова Саўміна апублікавана ў пятніцу.

Анціпаў дзень, або Як лячылі зубны боль нашы продкі

Саўмін унёс змены ў пералік паслуг, кошты на якія рэгулююцца дзяржавай, сваёй пастановай ад 27 лістапада 2019 года №799.

Згодна з рашэннем урада, артадантычныя паслугі выключаныя з пераліку платных медыцынскіх паслуг, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Артадантыя займаецца лячэннем зубасківічных анамалій, у тым ліку і парушэнняў прыкусу. Найбольш вядомыя артадантычныя\ паслугі - устаноўка каронак, зубных пратэзаў і брэкет-сістэм.

Пастанова ўступае ў сілу пасля апублікавання, гэта значыць стаматалагічныя клінікі цяпер маюць права не ўзгадняць кошты на адпаведныя паслугі.

Чытайце таксама: