https://bel.sputnik.by/20180424/zubnaya-bol-kak-izbavitsya-narodnye-recepty-1035005231.html
Анціпаў дзень, або Як лячылі зубны боль нашы продкі
Анціпаў дзень, або Як лячылі зубны боль нашы продкі
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская расказвае, хто такі свяшчэннапакутнік Анціпа і навошта нашы продкі насілі пры сабе зуб пакойніка. 24.04.2018, Sputnik Беларусь
2018-04-24T13:28+0300
2018-04-24T13:28+0300
2022-04-14T15:36+0300
спадчына
у беларусі
навіны
грамадства
галоўнае
культура
беларусь
ларыса мятлеўская
народныя традыцыі
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102847/50/1028475041_0:194:1632:1112_1920x0_80_0_0_d5385bb62b3b0073e6960df30122d42e.jpg
У народным календары 24 красавіка адзначаюць дзень Анціпа — ахоўніка зубоў. Паводле запісаў беларускага этнографа Еўдакіма Раманава, стагоддзе таму гэты прысвятак святкавалі толькі тыя, у каго часта балелі зубы, і знахары, якія " шапталі" замовы ад зубнога болю. Пра такіх народных лекараў даводзілася чуць не раз, але хто такі гэты незвычайны Анціп і чаму яго назвалі ахоўнікам зубоў?Святы Анціпа з ПергамаХрысціянскія літаратурныя вытокі сведчаць, што свяшчэннапакутнік Анціпа — вучань самаго Іаана Багаслова — быў епіскапам Пергамскай царквы, калі валадарыў імператар Нерон.Старажытны горад Пергам размяшчаўся на тэрыторыі сучаснай Турцыі. Зараз на тым месцы ў горадзе Бергама можна нават знайсці яго руіны — рэшткі палацаў і храмаў, у якіх квітнелі навука і мастацтва. Пергама супернічаў з самай знакамітай бібліятэкай у Александрыі і быў прызнаны цэнтрам медыцынскай навукі.У тыя часы хрысціянства было новай рэлігіяй і большасць насельніцтва пакланялася тутэйшым паганскім багам. Абавязковым атрыбутам веры было ахвярапрынашэнне. Таго, хто гэтага не рабіў, чакала пакутніцкая смерць.Так сталася і з епіскапам Анціпай, які не проста адмовіўся прыносіць ахвяры ідалам, але і пераканаў шмат людзей не займацца гэтым, схіліўшы іх да хрысціянства.Раз'юшаныя жрацы кінулі епіскапа ў распалены ахвярнік — медны кацёл у выглядзе быка — дзе ён і загінуў. Далей гісторыя распавядае, што ўначы хрысціяне выкралі цела Анціпы, каб пахаваць свайго настаўніка з пашанай. Да іх здзіўлення, цела не было пашкоджана агнём, і праз некаторы час пасля пахавання каля магілы пачалі адбывацца цуды вылечвання. "У імя багоў, смерці ўваход забаронены"За межамі горада Пергам знаходзілася даволі камфартабельная лякарня, у якой папраўлялі сваё здароўе гараджане. На сценах лякарні было напісана: "У імя багоў, смерці ўваход забаронены".Цікава, што хворых тут лячылі не толькі звычайныя ўрачы, але і масажысты, і нават псіхатэрапеўты. Праз умураваныя ў сцены лякарні збаны-галаснікі да хворых падчас іх адпачынку даносіліся галасы апошніх са словамі маральнай падтрымкі.У Пергамскай бібліятэцы захоўвалася мноства рукапісаў па лякарскай справе, якія маглі быць вядомыя епіскапу Анціпе. Лічыцца, што і сам ён мог быць добрым лекарам, паколькі пасля яго смерці людзі, звяртаючыся ў малітвах, прасілі вылечыць ад розных хвароб і асабліва ад зубнога болю.Захаваць здаровыя зубы да глыбокай старасці заўсёды лічылася за шчасце. У народзе і дагэтуль можна пачуць: "У маёй маткі і ў 90 гадоў зубкі былі, як часначок, крэпкія і белыя. А цяпер людзі гнілыя сталі. Во, у маладых зубоў няма".Каваль — самы папулярны на вёсцы "стаматолаг"На беларускіх землях да пачатку ХХ стагоддзя зубы лячылі народныя лекары-знахары, ў якіх для гэтага былі розныя метады.Людзі верылі, што знахар або знахарка мелі магічныя здольнасці і, у адрозненне ад чараўнікоў, выкарыстоўвалі іх для дапамогі людзям.Існавала павер'е, што пэўная адзнака "прыроднага" знахара — яго нараджэнне на свет адразу з усімі зубамі. І чараўнікі, і знахары мелі цесную сувязь з рознымі рамёствамі. Напрыклад самы папулярны на вёсцы "стаматолаг" быў каваль. Можа таму, што рукі ў яго былі моцныя і розныя жалезныя клешчы ў асартыменце.Цяпер нават страшна падумаць, што часцей за ўсё хворы зуб выдалялі. Амаль без зубоў пасля шматлікіх родаў заставаліся і жанчыны. Можа таму на выцвілых ад часу фотаздымках яны выглядаюць старэйшымі за свой узрост.Тры пятніцы не мыцца і есці пагрызены пацукамі хлебІ усё ж зубы стараліся зберагчы. Зубны боль лячылі зёлкамі і карэннем, шаптаннем замоў і іншымі самымі неверагоднымі на погляд сучаснага чалавека спосабамі. У сваім выданні "Народная медыцына" фалькларыст Таццяна Валодзіна сабрала некалькі вельмі цікавых варыянтаў.Каб пазбегнуць зубнога болю, знахары раілі:Аднойчы ў Столінскім раёнене Брэсцкай вобласці ад Марыі Лаўрэнцьеўны Кашэўскай давялося пачуць аповед пра знахара-шаптуна, які лячыў хворыя зубы замовай. Прыйшоўшы ў хату і выпіўшы напачатку чарку гарэлкі, ён станавіў хворага чалавека перад сабой на калені. Далей, прыклаўшы свае далоні да сківіцы хворага, лёгка хістаў яго галаву ў бакі, нашоптваючы замову: "Ах вы, зубы мае зубы! Чаму ж вы не белы ды руды? Хіба вы што кепска жавалі, што хваробу дасталі. Перастаньце жа вы хварэці, будзеце як велькі пан у карэці. А коль не перастанеце болеці, то мы будземо вас жалезом цегнуці!" Пасля гэтага спакойна выдаляў зуб без аніякага болю. Само сабой пасля працэдуры шаптуна добра частавалі і давалі кавалак сала з сабой.Даволі эфектыўна некаторыя захворванні ротавай поласці лячылі такімі зёлкамі, як шалфей, кара дуба, цёрты хрэн, камфара, порах, гарэлка з перцам, настой грыба "вясёлка", моцны раствор солі. Акрамя таго, да хворага зуба прыкладалі не салёнае, а свежае сала, што таксама часова здымала боль.Напрыклад, каб зрабіць настой ад зубнога болю з шалфею, дастаткова проста заліць кіпенем жменю сухіх лісткоў і пакінуць на гадзіну. Настой павінен быць моцным, а па аб'ёму не больш за шклянку. Ім трэба паласкаць рот.Зразумела, што мінулі часы, калі сяляне верылі, што зубы баляць ад таго, што іх точыць чорны, кашлаты чарвяк-зубаточ. Але і цяпер, адкладваючы візіт да стаматолага, трэба памятаць, што "адклад не ідзе на лад". Заставайцеся здаровыя і вясёлыя.
https://bel.sputnik.by/20170414/cercuha-dlya-damavuhi-ci-yak-zrabic-syabram-damavika-1028326573.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102847/50/1028475041_0:0:1632:1224_1920x0_80_0_0_2f0bf46092f2c20b30831b8aff509318.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, культура, беларусь, ларыса мятлеўская, народныя традыцыі, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
спадчына, у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, культура, беларусь, ларыса мятлеўская, народныя традыцыі, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Анціпаў дзень, або Як лячылі зубны боль нашы продкі
13:28 24.04.2018 (абноўлена: 15:36 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская расказвае, хто такі свяшчэннапакутнік Анціпа і навошта нашы продкі насілі пры сабе зуб пакойніка.
У народным календары 24 красавіка адзначаюць дзень Анціпа — ахоўніка зубоў. Паводле запісаў беларускага этнографа Еўдакіма Раманава, стагоддзе таму гэты прысвятак святкавалі толькі тыя, у каго часта балелі зубы, і знахары, якія " шапталі" замовы ад зубнога болю. Пра такіх народных лекараў даводзілася чуць не раз, але хто такі гэты незвычайны Анціп і чаму яго назвалі ахоўнікам зубоў?
Хрысціянскія літаратурныя вытокі сведчаць, што свяшчэннапакутнік Анціпа — вучань самаго Іаана Багаслова — быў епіскапам Пергамскай царквы, калі валадарыў імператар Нерон.
Старажытны горад Пергам размяшчаўся на тэрыторыі сучаснай Турцыі. Зараз на тым месцы ў горадзе Бергама можна нават знайсці яго руіны — рэшткі палацаў і храмаў, у якіх квітнелі навука і мастацтва. Пергама супернічаў з самай знакамітай бібліятэкай у Александрыі і быў прызнаны цэнтрам медыцынскай навукі.
У тыя часы хрысціянства было новай рэлігіяй і большасць насельніцтва пакланялася тутэйшым паганскім багам. Абавязковым атрыбутам веры было ахвярапрынашэнне. Таго, хто гэтага не рабіў, чакала пакутніцкая смерць.
Так сталася і з епіскапам Анціпай, які не проста адмовіўся прыносіць ахвяры ідалам, але і пераканаў шмат людзей не займацца гэтым, схіліўшы іх да хрысціянства.
Раз'юшаныя жрацы кінулі епіскапа ў распалены ахвярнік — медны кацёл у выглядзе быка — дзе ён і загінуў. Далей гісторыя распавядае, што ўначы хрысціяне выкралі цела Анціпы, каб пахаваць свайго настаўніка з пашанай. Да іх здзіўлення, цела не было пашкоджана агнём, і праз некаторы час пасля пахавання каля магілы пачалі адбывацца цуды вылечвання.
"У імя багоў, смерці ўваход забаронены"
За межамі горада Пергам знаходзілася даволі камфартабельная лякарня, у якой папраўлялі сваё здароўе гараджане. На сценах лякарні было напісана: "У імя багоў, смерці ўваход забаронены".
Цікава, што хворых тут лячылі не толькі звычайныя ўрачы, але і масажысты, і нават псіхатэрапеўты. Праз умураваныя ў сцены лякарні збаны-галаснікі да хворых падчас іх адпачынку даносіліся галасы апошніх са словамі маральнай падтрымкі.
У Пергамскай бібліятэцы захоўвалася мноства рукапісаў па лякарскай справе, якія маглі быць вядомыя епіскапу Анціпе. Лічыцца, што і сам ён мог быць добрым лекарам, паколькі пасля яго смерці людзі, звяртаючыся ў малітвах, прасілі вылечыць ад розных хвароб і асабліва ад зубнога болю.
У старажытнасці людзі надавалі зубам і ўсяму, што з імі было звязана, глыбокае значэнне. Лічылася, што зубы такіх драпежных звяроў як мядзведзь, дзік і воўк — найлепшыя амулеты-абярэгі. Зуб пакойніка часам насілі пры сабе тыя, ў каго найбольш часта балелі зубы, а дзіця асабліва баялася сурокаў менавіта да таго часу, пакуль не зяўляліся першыя зубы. Калі ў сне чалавек страчваў зуб, то гэта лічылася вернай прыкметай таго, што ў сям'і хутка нехта памрэ.
Захаваць здаровыя зубы да глыбокай старасці заўсёды лічылася за шчасце. У народзе і дагэтуль можна пачуць: "У маёй маткі і ў 90 гадоў зубкі былі, як часначок, крэпкія і белыя. А цяпер людзі гнілыя сталі. Во, у маладых зубоў няма".
Каваль — самы папулярны на вёсцы "стаматолаг"
На беларускіх землях да пачатку ХХ стагоддзя зубы лячылі народныя лекары-знахары, ў якіх для гэтага былі розныя метады.
Людзі верылі, што знахар або знахарка мелі магічныя здольнасці і, у адрозненне ад чараўнікоў, выкарыстоўвалі іх для дапамогі людзям.
Існавала павер'е, што пэўная адзнака "прыроднага" знахара — яго нараджэнне на свет адразу з усімі зубамі. І чараўнікі, і знахары мелі цесную сувязь з рознымі рамёствамі. Напрыклад самы папулярны на вёсцы "стаматолаг" быў каваль. Можа таму, што рукі ў яго былі моцныя і розныя жалезныя клешчы ў асартыменце.
Цяпер нават страшна падумаць, што часцей за ўсё хворы зуб выдалялі. Амаль без зубоў пасля шматлікіх родаў заставаліся і жанчыны. Можа таму на выцвілых ад часу фотаздымках яны выглядаюць старэйшымі за свой узрост.
Тры пятніцы не мыцца і есці пагрызены пацукамі хлеб
І усё ж зубы стараліся зберагчы. Зубны боль лячылі зёлкамі і карэннем, шаптаннем замоў і іншымі самымі неверагоднымі на погляд сучаснага чалавека спосабамі. У сваім выданні "Народная медыцына" фалькларыст Таццяна Валодзіна сабрала некалькі вельмі цікавых варыянтаў.
Каб пазбегнуць зубнога болю, знахары раілі:
- Есці пагрызены пацукамі і мышамі хлеб
- Насіць заўсёды жалезны пярсцёнак, зроблены з кавалка знойдзенай на дарозе падковы
- Насіць на шыі срэбную манету, прадзіраўленую яўрэем
- Пяць пятніц не мыцца і прамаўляць тры малітвы да святой Апалоніі
- Умыўшыся, спачатку выціраць рукі, а толькі потым твар.
- З дрэва, зламанага бурай, трэба ўзяць трэску, пакалупаць ёй хворы зуб і, сплюнуўшы тры разы, пакласці трэску назад і вярнуцца, не азіраючыся.
Аднойчы ў Столінскім раёнене Брэсцкай вобласці ад Марыі Лаўрэнцьеўны Кашэўскай давялося пачуць аповед пра знахара-шаптуна, які лячыў хворыя зубы замовай. Прыйшоўшы ў хату і выпіўшы напачатку чарку гарэлкі, ён станавіў хворага чалавека перад сабой на калені. Далей, прыклаўшы свае далоні да сківіцы хворага, лёгка хістаў яго галаву ў бакі, нашоптваючы замову: "Ах вы, зубы мае зубы! Чаму ж вы не белы ды руды? Хіба вы што кепска жавалі, што хваробу дасталі. Перастаньце жа вы хварэці, будзеце як велькі пан у карэці. А коль не перастанеце болеці, то мы будземо вас жалезом цегнуці!" Пасля гэтага спакойна выдаляў зуб без аніякага болю. Само сабой пасля працэдуры шаптуна добра частавалі і давалі кавалак сала з сабой.
Даволі эфектыўна некаторыя захворванні ротавай поласці лячылі такімі зёлкамі, як шалфей, кара дуба, цёрты хрэн, камфара, порах, гарэлка з перцам, настой грыба "вясёлка", моцны раствор солі. Акрамя таго, да хворага зуба прыкладалі не салёнае, а свежае сала, што таксама часова здымала боль.
Напрыклад, каб зрабіць настой ад зубнога болю з шалфею, дастаткова проста заліць кіпенем жменю сухіх лісткоў і пакінуць на гадзіну. Настой павінен быць моцным, а па аб'ёму не больш за шклянку. Ім трэба паласкаць рот.
Зразумела, што мінулі часы, калі сяляне верылі, што зубы баляць ад таго, што іх точыць чорны, кашлаты чарвяк-зубаточ. Але і цяпер, адкладваючы візіт да стаматолага, трэба памятаць, што "адклад не ідзе на лад". Заставайцеся здаровыя і вясёлыя.