МІНСК, 29 ліс - Sputnik. Кампанія "Матор Січ" атрымае магчымасць выканання авіярэйсаў з Кіева ў Мінск.
Адпаведную заяўку авіякампаніі станоўча разгледзела камісія Дзяржавіяслужбы, піша телеграм-канал "Ад шрубы. Авіяцыя Беларусі".
"Матор Січ" зможа выконваць штодзённыя рэгулярныя рэйсы з Кіева ў Мінск ужо з 1 снежня, аднак пакуль квіткоў на сайце перавозчыка па гэтым маршруце няма.
Самалёты авіякампаніі ўжо лётаюць у Беларусі ў накірунку "Запарожжа - Мінск".
Цяпер з Мінска ў Кіеў можна прыляцець толькі скарыстаўшыся паслугамі нацыянальнага авіяперавозчыка "Белавія". Авіякампанія МАУ адмовілася ад сваіх рэйсаў з-за нізкай рэнтабельнасці.
Кампанія "Міжнародныя авіялініі Украіны" лётала ў Мінск і выконвала рэйсы ў Кіеў і назад да двух разоў на дзень.