МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Парламентарыі чакаюць ад прэзідэнта важных заяў аб паглыбленні інтэграцыйных працэсаў з Расіяй і ацэнку апошніх міжнародных падзей. Пра гэта паведаміў Sputnik кіраўнік "Белай Русі" Генадзь Давыдзька, абраны дэпутатам сёмага склікання.
5 снежня павінна адбыцца сустрэча прэзідэнта з парламентарыямі мінулага шостага і новага сёмага скліканняў.
Расія і міжнародныя адносіны
"Усе чакаюць ад прэзідэнта больш інфармацыі аб паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Тым больш, што мы набліжаемся да 20-гадовага юбілея стварэння Саюзнай дзяржавы і напярэдадні кіраўнік Беларусі даваў даручэнні вырашыць усе нявырашаныя праблемы да канца гэтага года", - сказаў Давыдзька.
Ён назваў і другую важную тэму, падрабязнасці якой цяпер хвалююць усіх - міжнародныя адносіны.
"Аляксандр Лукашэнка апошнім часам актыўна ездзіць па еўрапейскіх краінах і мы чакаем ад яго ацэнку сусветнага парадку, таго, што адбываецца цяпер вакол нашай краіны, і вызначэнне стратэгіі на будучыню", - заявіў дэпутат.
Ён адзначыў, што літаральна за апошнія паўгода - год палітычная сітуацыя ў свеце вельмі змянілася, адбыліся падзеі, якія тым ці іншым чынам змогуць змяніць міжнароднае становішча.
"У многіх краінах прыйшлі новыя лідары, плюс чаканне выбараў у Амерыцы, плюс спроба ўрэгулявання канфлікту на Данбасе. Эканамічна і палітычна свет змяніўся, таму ўсе чакаюць ўстаноўкі прэзідэнта на далейшую працу", - адзначыў Давыдзька.
Канстытуцыя і новы эканамічны вектар
Таксама ён лічыць, што прэзідэнт падзеліцца з парламентам інфармацыяй пра змены, якія будуць унесеныя ў Канстытуцыю Беларусі.
Акрамя таго, Давыдзька лічыць, што цяпер зменіцца і эканамічны вектар унутры самой Беларусі і звязвае гэта з прызначэннем Дзмітрыя Крутога на пасаду віцэ-прэм'ера.
"Я чуў выступ гэтага чалавека ў Савеце рэспублікі, вельмі канструктыўны. І тое, што прэзідэнт зацвердзіў яго на гэтую пасаду, кажа пра тое, што яго зацікавілі свежыя ідэі Крутога", - сказаў дэпутат.