Каля траціны санаторыяў да канца наступнага года будуць безбар'ернымі

Урад паставіў задачу ўдасканаліць інфраструктуру старых санаторыяў і зрабіць іх даступнымі для людзей з інваліднасцю.
Sputnik

МІНСК, 16 сне - Sputnik. Каля траціны беларускіх здраўніц да канца 2020 года будуць адпавядаць крытэрам безбар'ернага асяроддзя, піша БелТА са спасылкай на дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзя Балбатоўскага.

Расіяне зноў назвалі любімай краінай для восеньскага адпачынку Беларусь

Раней Саўмін паставіў задачу санаторыям удасканаліць інфраструктуру такім чынам, каб адпачынак там быў даступным і камфортным для людзей з інваліднасцю. Гаворка ідзе пра старыя беларускія санаторыі, якія былі пабудаваныя дзесяцігоддзі таму.

"Гэта вельмі актуальнае пытанне, якім мы мэтанакіравана займаемся. Прымушалі санаторыі працаваць над стварэннем безбар'ернага асяроддзя. Нам пастаўлена задача па дзяржпраграме - каля 5% месцаў зрабіць даступнымі для інвалідаў", - адзначыў Балбатоўскі.

Гэта абавязковае патрабаванне для атрымання санаторыем высокай катэгорыі. Балбатоўскі адзначыў, што кожны год колькасць такіх уладкаваных месцаў павялічваецца.

Беларусь застаецца шматгадовым лідарам турыстычных продажаў сярод краін СНД, адзначылі расійскія тураператары. Беларусь у цэлым і Менск у прыватнасці з году ў год лідзіруюць у рэйтынгах напрамкаў для расіян на адпачынак. Традыцыйна ў рэспубліку прыязджае вялікая колькасць расіян на навагоднія святы, а таксама ў маі.

Пры гэтым адпачынак у санаторыях і на курортах Беларусі за апошнія два гады падаражэў прыкладна ў два разы.