Фота

Чароўны лялечны свет "Панна Doll'я"

На выставе, якая праходзіць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, можна пазнаёміцца са стагоддзямі сусветнай моды і акунуцца ў пераплецены свет лялек і жывапісу.
Sputnik
Выстава аўтарскай лялькі "Панна Doll'я" будзе доўжыцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў да 1 лютага 2020 года. На ёй прадстаўлена 150 работ, кожная з каторых выканана ў адзіным экзэмпляры. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць убачыць карціны Ганны Сілівончык, Васіля Пяшкуна і Ганны Фадзеевай, якія арганічна пераплеценыя з экспазіцыяй лялек і ўтвараюць адзіны чароўны сусвет. 
Фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус наведаў выставу і захаваў на здымках хараство гістарычных касцюмаў і прыгажосць аўтарскіх лялек і дзіўных жывапісных палоцен.
1 / 15
Выстава "Панна Doll'я" прадстаўляе сабой сімбіёз жывапісу і аўтарскай лялькі.
2 / 15
У рамках праекта можна ўбачыць жывапіс Ганны Сілівончык і Васіля Пяшкуна, акварэлі Ганны Фадзеевай. Лялькі, прадстаўленыя на выставе, выкананыя ў самых розных тэхніках.
3 / 15
Асобнай экспазіцыяй прадстаўлены праект лялек "ПАРФЮМЪ" 2 сезона Конкурсу "Гісторыя Моды".
4 / 15
Лялькі ў вытанчаных сукенках пераносяць гледача ў розныя эпохі.
5 / 15
Некаторыя вобразы добра пазнавальныя - так, можна ўбачыць знакамітую мадэль Давіму ў сукенцы ад Дыёра.
6 / 15
А гэтага персанажа лёгка пазнаць па знакамітым вусам і крыху дзікаватым позірку.
7 / 15
Кветкі і натуральныя бровы, якія зноў увайшлі ў моду - канешне, гэта знакамітая мастачка Фрыла Кало, ужо ў досыць сталым узросце, але заўжды прыгожая.
8 / 15
Дваццатыя гады мінулага стагоддзя пазнаюцца не толькі па сукенцы і капялюшу, але і па сумным позірку і макіяжы лялькі ў стылі нямога кіно.
9 / 15
Жывапіс і лялькі добра дапаўняюць адзін аднаго.
10 / 15
А гэтая лялька пераносіць гледача на чароўны Усход.
11 / 15
Сустракаюцца і фантастычныя стварэнні.
12 / 15
Напярэдадні Новага Году дзіўна было б не пабачыць Дзеда Мароза з унучкай.
13 / 15
У незвычайнасці твараў некаторых лялек ёсць свая асаблівая прыгажосць і пазнаецца аўтарскі стыль.
14 / 15
А некаторыя выклікаюць добрую ўсмешку.
15 / 15
Як, напрыклад, гэты кот, які адначасова ўвасабляе сабой гуру моднага свету Карла Лагерфельда і яго любімага хатняга гадаванца, з якім ён пазіраваў на шматлікіх фота.