Захарава: ЕС павінен даць ацэнку эстонскім уладам у справе аб Sputnik

Прадстаўнік расійскага МЗС адзначыла, што любыя абмежавальныя меры ў дачыненні да Sputnik Эстонія з'яўляюцца нелегітымнымі.
Sputnik

МІНСК, 31 сне - Sputnik. Еўрапейская знешнепалітычная служба і Еўрапейскі савет павінны даць ацэнку дзеянням эстонскіх уладаў і іх спасылкам на пазіцыю ЕС па сітуацыі са Sputnik Эстонія, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

АБСЕ назвала ціск на Sputnik Эстонія праблемай для свабоды СМІ

"Афіцыйны Талін неаднаразова апеляваў да так званых санкцый ЕС у спробе апраўдаць грубае парушэнне правоў журналістаў інфармагенцтва Sputnik у Эстоніі на прафесійную дзейнасць", - сказала яна РІА "Новости".

Захарава таксама адзначыла, што любыя абмежавальныя меры з боку ЕС, якія дазвалялі б бесцырымонна перашкаджаць свабодзе слова, у РФ лічаць нелегітымнымі.

"Заклікаем кампетэнтныя органы ЕС, у прыватнасці Еўрапейскі савет і Еўрапейскую знешнепалітычную службу, даць належную ацэнку дзеянням уладаў Эстоніі і іх спасылках на пазіцыю Еўрасаюза", - сказала на заканчэнне прадстаўнік МЗС.

Раней супрацоўнікі Sputnik Эстонія атрымалі ад праваахоўных органаў краіны пагрозы аб узбуджэнні крымінальных спраў, калі яны да 1 студзеня не скасуюць працоўныя адносіны з галаўной арганізацыяй.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, каментуючы дадзеную сітуацыю, сказаў, што ўлады Расиі зробяць усё, каб падтрымліваць Sputnik падчас працы ў іншых дзяржавах.

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Арлем Дэзір ужо звярнуўся да эстонскіх уладаў і заклікаў іх устрымацца ад абмежаванняў у дачыненні да Sputnik.