Большая частка супрацоўнікаў Sputnik Эстонія была вымушаная скасаваць працоўныя дагаворы з-за пагрозы крымінальнага пераследу, распавяла кіраўнік прадстаўніцтва ў Таліне Алена Чэрышава.
"Першы працоўны дзень у Эстоніі пасля навагодніх святаў, але ньюсрум інтэрнэт-партала Sputnik Эстонія пусты, таму што 31 снежня, напярэдадні Новага года, асноўная маса нашага калектыву была вымушаная скасаваць працоўныя адносіны з МІА "Россия сегодня". Нам пагражае крымінальная адказнасць толькі за тое, што мы працуем у МІА "Россия сегодня", - сказала Чэрышава.
Сайт Sputnik Эстонія перайшоў на працу ў надзвычайным рэжыме з-за пагрозы крымінальнага пераследу з боку Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы краіны.
У якасці абгрунтавання гэтых дзеянняў улады Эстоніі называюць санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам 17 сакавіка 2014 году супраць шэрагу фізічных і юрыдычных асоб у святле падзей ўкраінскіх. Аднак санкцыі ЕС уведзены не супраць МІА "Россия сегодня", у якое ўваходзіць Sputnik, а персанальна супраць генеральнага дырэктара агенцтва Дзмітрыя Кісялёва.
Рэдакцыя МІА "Россия сегодня" раней заклікала ўсе міжнародныя і еўрапейскія арганізацыі выказаць сваю пазіцыю па дзеяннях уладаў Эстоніі, звяртаючыся, у прыватнасці, да ААН, ЕС, АБСЕ, Еўрапарламенту, "Рэпарцёраў без межаў".
Працягваецца флэшмоб у падтрымку супрацоўнікаў Sputnik Эстонія - журналісты апранаюць аранжавыя камізэлькі ў знак салідарнасці з калегамі. Такую ініцыятыву прапанаваў журналіст Кірыл Вышынскі.
Глядзіце на відэа зварот Чэрышавай са спусцелага ньюсрума.