На жаль, вопыт паказвае, што нягледзячы на ўяўную абсурднасць пагроз эстонскіх уладаў, крымінальны пераслед журналістаў у сённяшняй Еўропе - рэальнасць. Рызыкаваць свабодай людзей мы не лічым магчымым.
Дзеянні эстонскага рэжыму ў дачыненні да грамадзян сваёй краіны лічым адкрытым цкаваннем, прававым бязмежжам, праявай таталітарызму і грубым парушэннем прынцыпаў свабоды слова, якія не маюць прэцэдэнтаў у ЕС. Адзіная "віна" журналістаў - гэта праца ў расійскім СМІ. Прадстаўнік АБСЕ Арлем Дэзір ужо заявіў, што пашырэнне індывідуальных санкцый ЕС супраць Дзмітрыя Кісялёва на ўсё агенцтва і журналістаў - вялікая праблема для свабоды прэсы.
Мы будзем прымаць усе неабходныя юрыдычныя і іншыя крокі для таго, каб журналісты Sputnik змаглі працаваць, не асцерагаючыся крымінальнага пераследу з боку эстонскіх сілавых структур.
Праца рэдакцыі прыпыненая, але ў будучыні сайт Sputnik Estonia працягне працу. Спатрэбіцца час, каб аднавіць яе ў поўным аб'ёме.
Заклікаем усе міжнародныя і еўрапейскія арганізацыі выказаць сваю пазіцыю па дзеяннях уладаў Эстоніі. Звяртаемся, у прыватнасці, да ААН, ЕС, АБСЕ, Еўрапарламента, "Рэпарцёраў без межаў".
Дзякуем журналісцкай супольнасці, грамадскім дзеячам, палітыкам і міжнародным арганізацыям за падтрымку калегаў. Маральная падтрымка вельмі важная цяпер і спатрэбіцца ў будучыні.