МІНСК, 5 сту - Sputnik. Няўстойлівае з ападкамі надвор'е абяцаюць сіноптыкі ў бліжэйшыя дні, на Каляды чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу, паведамілі ў Гідрамеце.
У панядзелак, 6 студзеня, у Беларусі чакаецца галалёдзіца, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, тэмпература паветра ў залежнасці ад рэгіёна рэспублікі і часу сутак ад мінус 8 да плюс 2.
"Заўтра ў начны час будзе пераважна без ападкаў, днём чакаецца снег, мокры снег, дождж", - паведамілі Sputnik у Гідрамеце.
Там папярэдзілі пра галалёд і галалёдзіцы на асобных участках дарог.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад -8°С да -2°С, у светлы час сутак ад -3°С да +2°С.
На Каляды таксама чакаецца некамфортнае надвор'е: месцамі па рэспубліцы прагназуецца мокры снег, дождж, туманы, галалёд і галалёдзіца.
Па прагнозах сіноптыкаў, тэмпература паветра ўначы складзе -3°С - +2°С, днём - да 4 градусаў цяпла.