Сапраўднае імя Канстанцыі Буйло – Канстанцыя Антонаўна Калечыц, яна нарадзілася 14 студзеня 1893 года ў Вільні, у сям'і аб'ездніка графа Тышкевіча.
Атрымаўшы першапачатковую дамашнюю адукацыю, скончыла настаўніцкія курсы. Падчас жыцця ў Вільні яна сябравала з жонкай Янкі Купалы Уладзіславай Луцэвіч і была знаёмая з Максімам Гарэцкім.
Першыя вершы Канстанцыі з'явіліся ў "Нашай Ніве" пад імем яе брата ў 1909 годзе, але ўжо з наступнага года Буйло пачала публікавацца пад уласным імем.
Да рэвалюцыі Канстанцыя Буйло працавала ў пінскай кнігарні, а потым – у Земскім саюзе, а пасля – статыстам у выканкаме, бухгалтарам саўгаса. У 1923 годзе з'ехала да мужа, Віталя Калечыца, ў Маскву, дзе пражыла да самай смерці больш за 60 гадоў.
Чытайце таксама: