Варта быць смелым: што трэба будзе зрабіць новаму ўраду РФ

Генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў - пра тое, чаму ў Расіі змяняецца Кабмін, за што дзякаваць камандзе, якая сыходзіць, і якой павінна быць новая.
Sputnik

У Расіі будзе новы ўрад. Драмы няма. Гэта і ёсць абнаўленне улады. Прэзідэнт пазначыў новыя задачы. Пад іх яму патрэбна новая каманда.

Зварот Пуціна: прэзідэнт РФ аб дапамогах, матчыным капітале і заробках

Ураду, які сыходзіць, быў дадзены шанец пасля паслання мінулага года, калі эканамічны рост вышэй за сярэднесусветныя паказчыкі Пуцін вызначыў як ўмову выжывання Расіі. Пры гэтым прэзідэнт папярэдзіў, што часу на разварушванне няма. Гаворка ішла аб мінімум трохпрацэнтным росце.

Па выніках года - адзін адсотак з дзясятымі, на наступныя два гады ўрад прагназуе адзін адсотак з дзясятымі. Пры гэтых тэмпах разрыў у адставанні як з Амерыкай, так і з Азіяй павялічваецца. Такі "рост" рана ці позна не зможа абслугоўваць узяты размах ў знешняй палітыцы, не зможа гарантаваць выкананне абвешчаных сацыяльных абавязацельстваў, ды і на бяспецы краіны таксама адаб'ецца не лепшым чынам. Пуцін усё гэта падрабязна тлумачыў у мінулым пасланні-2019. Пасланне-2020 непазбежна прадугледжвае новую каманду.

Ці заслугоўвае падзякі ўрад, які сыходзіць? Так, заслугоўвае. У яго вельмі важныя дасягненні. Макраэканамічная стабільнасць ва ўмовах жорсткіх санкцый. Салідная "падушка бяспекі". Пераўзбраенне арміі. І досвед, які спатрэбіцца новай камандзе.

Важны асабісты момант. Прэзідэнт Пуцін шчыра ўдзячны Дзмітрыю Мядзведзеву, шануе тое многае, што ўдалося зрабіць разам і захоўвае Дзмітрыя Анатольевіча на новай важнай пазіцыі.

Якой будзе новая каманда? Абавязаная быць адважнай, а новая эканамічная мадэль, якую прыйдзецца запусціць, павінна быць так зразумелай людзям, каб кожны ўбачыў у ёй сябе, сваю ролю, свой манеўр і свае магчымасці. Менавіта так працавалі паспяховыя рэформы - няхай гэта будзе Эрхарда ў Германіі, Дэн Сяопіна ў Кітаі ці Бальцэровіча ў Польшчы.

А перамены неабходныя, бо, як вядома яшчэ па Салтыкову-Шчадрыну, нельга з стратнага прадпрыемства зрабіць прыбытковае, нічога ў ім не змяняючы. Тым больш што Пуцін і сам так фармулюе: "Запыт на перамены ёсць".

*Арыгінал матэрыялу чытайце на РІА "Новости".