Івашка прайшоў у асноўную сетку тэніснага турніру Australian Open

Матчы асноўнага этапу аўстралійскага першынства пройдуць з 20 студзеня па 2 лютага, без удзелу ў кваліфікацыі выступяць тры прадстаўнікі Беларусі.
Sputnik

МІНСК, 17 сту - Sputnik. Беларускі тэнісіст Ілля Івашка (148 WTA) перамог кітайца Чжэ Лі (206 WTA) і прабіўся ў асноўную сетку турніру Australian Open, паведамляе Sputnik.

Сабаленка прайграла Ястрэмскай у паўфінале турніру Adelaide International

Матч фінальнага раўнда адбору доўжыўся 1 гадзіну 34 хвіліны і завяршыўся з лікам 6:4, 6:3.

Раней у першым раўндзе з лікам 6:3, 6:0 Івашка абыграў прадстаўніка Брытаніі Ліама Броўдзі (234 WTA), потым адолеў тэнісіста з ЗША Дзяніса Кудлу (107 WTA) - лік сустрэчы склаў 7:6 (7:5), 5: , 7:5.

Другая прадстаўніца Беларусі - Вольга Гаварцова (190 WTA) раней змагла выйсці ў другі кваліфікацыйны раунд, аднак не здолела пераадолець паўфінальны бар'ер, саступіўшы амерыканцы Каралін Долгайд (141 WTA) з лікам 3:6, 4:6.

Для таго, каб Гаварцова і Івашка змаглі прайсці ў асноўную сетку турніру Australian Open, яны павінны былі атрымаць перамогу ў трох кваліфікацыйных раўндах.

У турніры ўдзельнічаюць і іншыя беларускія тэнісісты, аднак свае выступы яны пачнуць адразу ў асноўнай сетцы чэмпіянату. На кортах выступяць Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч і Ягор Герасімаў. Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка не зможа згуляць на турніры з-за праблем у сям'і.

У гэтым годзе асноўны этап Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе пройдзе ў Мельбурне з 20 студзеня па 2 лютага.