Амаль завяршыліся Каляды і той час святых дзён і вечароў, калі селянін мог спакойна адпачываць ад вялікіх гаспадарчых клопатаў, есці ўдосталь смачных страў і весяліцца разам з калядоўшчыкамі. Наперадзе Вадзяная Каляда, Вадохрышча і Лянівы дзень, які святкуюць 20 студзеня.
Напярэдадні Вадохрышчаў нашы продкі ладзілі Вадзяную Каляду і трымалі пост. Гатавалі трэцюю, апошнюю куццю, якую называлі вадапоснай, хрышчэнскай, галоднай, вадзяной.
Зусім нядаўна гэты час лічыўся трывала самым марозным у годзе. Таму, каб прадухіліць шкоднае ўздзеянне халадоў на пасевы гаспадары клікалі міфічную істоту – Мароза - з лыжкаю куцці і прасілі не прыходзіць не ў час, напрыклад на пачатку лета і не марозіць "грэчку, ячмень, квасулю".
Векавая практыка назірання за надвор’ем у гэты час прадказвала, што калі на Вадохрышчы ішоў снег, то будуць добра раіцца пчолы, будзе шмат бульбы, калі напярэдадні будзе зорная ноч, то чакай ураджай на ягады, калі пахмурна, то парадак будзе з зерневымі. Цяпер жа, у сувязі са зменамі клімату, магчыма ў народзе з’явяцца новыя прыкметы.
Галоўнай падзеяй на Вадохрышча з’яўляецца асвячэнне вады ў царкве і ў вадаёмах. П’юць такую ваду толькі нашча, а напярэдадні святочнай службы, звечара сям’я збіраецца за святочным сталом, каб правесці Вадзяную Каляду. Асаблівасці гэтага застолля ў тым, што як і на Вялікую Куццю, гаспадыня падае толькі посныя стравы. Гэта стравы з рыбы, агародніны і грыбоў і непасрэдна сама крупяная каша - куцця. Каб ваш святочны стол быў разнастайным вось некалькі новых цікавых посных страў з народнай кухні Капыльшчыны.
Грэцкая каша з чырвонымі буракамі
Інгрыдыенты
Як гатаваць:
На бурачную тарку нацерці буракоў, пакласці ў чыгунок, заліць вадой, каб пакрывала масу, пасаліць і варыць да паўгатовасці.Шклянку грэчкі высыпаць на буракі, даліць вады і паставіць варыць у печ або духоўку на 40 хв. Напрыканцы варкі заправіць алеяй, закруціць гаршчок у ручнік і пакінуць каб упрэла.
Гопа
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Бульбу нацерці як на дранікі, дадаць памытыя загадзя яблыкі і тушыць у чыгунку, змазаным алеем, у печы або духоўцы да гатовасці.
Бульбяны пірог з макам
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Заліць мак цёплай вадой і пакінуць на некалькі гадзін, зліць ваду расцерці мак у макотры (адмысловы гліняны посуд для перацірання маку - Sputnik) або іншай пасуде да з’яўлення белай вадкасці – макавага малачка.
Бульбу зварыць у "мундзірах", абабраць, хутка патаўчы і пасаліць. У форму пакласці дзве часткі бульбы і адну частку маку, потым ізноў бульбу. Калі пірог астыне парэзаць на кавалкі і падаць на стол.
Заўвага: Пірог атрымаецца салодкім, калі для начынкі набыць у краме карамелізаваны мак.