https://bel.sputnik.by/20201205/Postsm-smachna-gatuem-rul-tsyupku--tachonk-1043474451.html
Посцім смачна: гатуем рулі, цюпку і таўчонік
Посцім смачна: гатуем рулі, цюпку і таўчонік
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца поснымі рэцэптамі, каб вернікі змаглі зрабіць сваё меню больш разнастайным. 05.12.2020, Sputnik Беларусь
2020-12-05T15:58+0300
2020-12-05T15:58+0300
2020-12-04T16:05+0300
калядны пост: каталікі і праваслаўныя рыхтуюцца да нараджэння хрыстова
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
цiкавосткi
у беларусі
ларыса мятлеўская
беларуская кухня
посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104349/46/1043494667_0:164:2730:1708_1920x0_80_0_0_b61130c9d95a56b5505af500e27fe504.jpg
Жыццё селяніна на пачатку зімы, як заўсёды, поўнілася працай. Мужчыны знаходзілі занятак, звязаны з дробным рамяством і рамонтам, а жанчыны часалі лён ці садзіліся за кросны. Маладыя дзяўчаты хадзілі на вячоркі і амаль увесь месяц варажылі пра замужжа.У снежні былі тры святы, на якія гаспадыням выпадала адпачыць. У Лельчыцкім раёне і цяпер гавораць, што на Піліпаўку ёсць тры "святкі", якія ідуць адзін за адным – Варвары, Савы і Міколы. У гэтыя дні не трэба "ні снаваць, ні ткаць, а можна паваражыць".Варвары (Варвара, Варкі, Міколіна матка) – свята народнага календара, які ў хрысціянскай традыцыі адзначаецца 17 снежня, як дзень памяці пакутніцы Варвары. Ад Варвары паступова пачынае прыбываць дзень. Пакуль толькі "на вераб’іны крок", таму казалі так: "Варвара ноч уварвала, а дня прытачыла". Па народных уяўленнях з гэтага дня пачыналася сапраўдная зіма – з завеямі і моцнымі маразамі.Прысвятак Варвара лічыўся Серадпосцем – сярэдзінай Каляднага посту.На поўначы краіны гаспадыні ў гэты перыяд гатавалі рулі, цюпку, квасоліху, таўчонік, камы, груцу, мілту і мурцоўку і іншыя. Асноўнымі інгрыдыентамі для іх прыгатавання былі хлеб, бульба, крупы, бабы і цыбуля з льняным і канапляным алеем. Рулі1 варыянт прыгатавання:Тонкія скібы аржанага хлеба нарэзаць кубікамі, дадаць канапляны або льняны алей, соль, дробна пакрышыць адну сырую цыбуліну і уліць гатаванай вады столькі, каб атрымаўся густы суп.2 варыянт прыгатавання:Спражыць некалькі скібак аржанага хлеба і зрабіць з іх хлебны квас, дадаць дробна пакрышаную сырую цыбуліну і зеляніну кропу. Перамяшаць і есці халодным.Заўвага: Не ў пост у квас крышылі варанае яйка і дадавалі дробныя кавалачкі варанага мяса.ЦюпкаПакрышыць скарынкі жытняга хлеба, дадаць цёплую ваду, а калі не ў пост, то малако і пасаладзіць па смаку.ТаўчонікЗварыць бульбу ў мундзірах, аблупіць, стаўчы гарачай, пасаліць і перамяшаць з мукой. Цеста выкласці на разагрэтую і змазаную алеям патэльню, якую можна абсыпаць тоўчанымі сухарамі. Запякаць 30-40 хвілін, пакуль не з’явіцца прыгожая скарынка.КамыСухія бабы замачыць на ноч. У асобных чыгунках зварыць бульбу і бабы, хутка аблупіць бульбу, пасля бабы, патаўчы, пасаліць і добра перамяшаць.Не ў пост гэтую страву можна заскварыць салам і цыбуляй. У пост камы можна прыправіць смажанай на алеі цыбуляй і падаць з салёнымі агуркамі, грыбамі.Бабы малецкіяСухія бабы намачыць на ноч, некалькі разоў прамыць і зварыць да мяккасці. Калі вада не выпарылася, адцадзіць, пасаліць і крыху паперчыць. Пры жаданні можна падпражыць іх з алеям на патэльні.
https://bel.sputnik.by/20181229/Postsm-smachna-gatuem-stravy-z-selyadtsom-dlya-navagolnyaga-stala-1039374959.html
https://bel.sputnik.by/20200307/Postsm-smachna-gatuem-nezvychaynyya-stravy-z-burako--1040512243.html
https://bel.sputnik.by/20201212/Lepshaya-ryba--svnaya-kabasa-gatuem-smachnyya-belaruskya-rybnyya-stravy-1042585423.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104349/46/1043494667_0:78:2730:1794_1920x0_80_0_0_33bb0530bc4431ef9a0625d47ae68fc0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
калядны пост: каталікі і праваслаўныя рыхтуюцца да нараджэння хрыстова, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, цiкавосткi, у беларусі, ларыса мятлеўская, беларуская кухня, посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты
калядны пост: каталікі і праваслаўныя рыхтуюцца да нараджэння хрыстова, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, цiкавосткi, у беларусі, ларыса мятлеўская, беларуская кухня, посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты
Посцім смачна: гатуем рулі, цюпку і таўчонік
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца поснымі рэцэптамі, каб вернікі змаглі зрабіць сваё меню больш разнастайным.
Жыццё селяніна на пачатку зімы, як заўсёды, поўнілася працай. Мужчыны знаходзілі занятак, звязаны з дробным рамяством і рамонтам, а жанчыны часалі лён ці садзіліся за кросны. Маладыя дзяўчаты хадзілі на вячоркі і амаль увесь месяц варажылі пра замужжа.
У снежні былі тры святы, на якія гаспадыням выпадала адпачыць. У Лельчыцкім раёне і цяпер гавораць, што на Піліпаўку ёсць тры "святкі", якія ідуць адзін за адным – Варвары, Савы і Міколы. У гэтыя дні не трэба "ні снаваць, ні ткаць, а можна паваражыць".
Варвары (Варвара, Варкі, Міколіна матка) – свята народнага календара, які ў хрысціянскай традыцыі адзначаецца 17 снежня, як дзень памяці пакутніцы Варвары. Ад Варвары паступова пачынае прыбываць дзень. Пакуль толькі "на вераб’іны крок", таму казалі так: "Варвара ноч уварвала, а дня прытачыла". Па народных уяўленнях з гэтага дня пачыналася сапраўдная зіма – з завеямі і моцнымі маразамі.
Прысвятак Варвара лічыўся Серадпосцем – сярэдзінай Каляднага посту.
На поўначы краіны гаспадыні ў гэты перыяд гатавалі рулі, цюпку,
квасоліху, таўчонік, камы, груцу,
мілту і мурцоўку і іншыя. Асноўнымі інгрыдыентамі для іх прыгатавання былі хлеб, бульба, крупы, бабы і цыбуля з льняным і канапляным алеем.
Тонкія скібы аржанага хлеба нарэзаць кубікамі, дадаць канапляны або льняны алей, соль, дробна пакрышыць адну сырую цыбуліну і уліць гатаванай вады столькі, каб атрымаўся густы суп.
Спражыць некалькі скібак аржанага хлеба і зрабіць з іх хлебны квас, дадаць дробна пакрышаную сырую цыбуліну і зеляніну кропу. Перамяшаць і есці халодным.
Заўвага: Не ў пост у квас крышылі варанае яйка і дадавалі дробныя кавалачкі варанага мяса.
Пакрышыць скарынкі жытняга хлеба, дадаць цёплую ваду, а калі не ў пост, то малако і пасаладзіць па смаку.
Зварыць бульбу ў мундзірах, аблупіць, стаўчы гарачай, пасаліць і перамяшаць з мукой. Цеста выкласці на разагрэтую і змазаную алеям патэльню, якую можна абсыпаць тоўчанымі сухарамі. Запякаць 30-40 хвілін, пакуль не з’явіцца прыгожая скарынка.
Сухія бабы замачыць на ноч. У асобных чыгунках зварыць бульбу і бабы, хутка аблупіць бульбу, пасля бабы, патаўчы, пасаліць і добра перамяшаць.
Не ў пост гэтую страву можна заскварыць салам і цыбуляй. У пост камы можна прыправіць смажанай на алеі цыбуляй і падаць з салёнымі агуркамі, грыбамі.
Сухія бабы намачыць на ноч, некалькі разоў прамыць і зварыць да мяккасці. Калі вада не выпарылася, адцадзіць, пасаліць і крыху паперчыць. Пры жаданні можна падпражыць іх з алеям на патэльні.