Беларусь аднавіла экспарт нафтапрадуктаў

Часовае прыпыненне было звязана са спыненнем паставак расійскай нафты на НПЗ у Наваполацку і Мазыры.
Sputnik

МІНСК, 21 сту - Sputnik. Прыпыненне экспарту беларускіх нафтапрадуктаў адменена, заявіў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў.

Лукашэнка прызнаў безальтэрнатыўнасць расійскай нафты

Раней беларускі бок быў вымушаны спыніць экспарт нафтапрадуктаў і нафты, здабытай ў рэспубліцы для таго, каб забяспечыць уласны рынак. Перапынак у экспарце быў выкліканы тым, што Беларусь не змагла дамовіцца з Расіяй аб новым кантракце на пастаўкі чорнага золата.

"Гэта быў невялікі перыяд прыпынення. Прыпыненне адменена. Хоць мы пакуль не выйшлі на тыя аб'ёмы экспарту, якія прапісвалі намі ў бізнес-плане", - цытуе кіраўніка канцэрна БелТА.

Па словах кіраўніка канцэрна, рэалізацыя прадукцыі, якую атрымліваюць ад перапрацоўкі нафты, мае свой эфектыўны радыус рэалізацыі на рынку. Затым у гульню ўступае лагістыка паставак.

"Вядома, бліжэйшыя рынкі будуць самымі патрэбнымі. Далейшая рэалізацыя - праз парты, на далёкі перыметр - будзе ўжо зыходзіць з кан'юнктуры таго рынку, на які мы будзем пастаўляць", - растлумачыў ён.

Пры гэтым Андрэй Рыбакоў канстатаваў, што на рынкавыя адносіны ўплывае і кан'юнктура сусветных коштаў на сыравіну.

"Але самыя эфектыўныя рынкі - гэта нацыянальны і бліжэйшыя. На іх і будзем у першую чаргу арыентавацца", - запэўніў кіраўнік канцэрна.

Канцэрн "Белнафтахім" канстатаваў спыненне паставак расійскай нафты па "Дружбе" з 1 студзеня, на гэтым фоне часова быў прыпынены і экспарт нафтапрадуктаў.

Пры гэтым намеснік старшыні канцэрна Андрэй Бунакоў заяўляў, што беларускі бок мае намер выканаць усе дамоўленасці датычна экспарту.

"Ёсць пэўны лаг па часе выканання сваіх абавязацельстваў. Пры вырашэнні пытанняў па дагаворным працэсе нашы партнёры не пацерпяць. Меры, якія мы прымаем, дазволяць выконваць абавязкі", - сказаў ён.