Радыё

Орда распавёў аб пенсіях для шматдзетных маці і заробках бюджэтнікаў

Прэзідэнт Беларусі даручыў Федэрацыі прафсаюзаў разабрацца ў сітуацыі з падлікам пенсійнага стажу шматдзетных маці.
Sputnik
Орда распавёў аб пенсіях для шматдзетных маці і заробках бюджэтнікаў

Непаразуменні ўзнікаюць з-за таго, што па дзеючым заканадаўстве пры налічэнні пенсіі ў стаж уключаецца максімум дзевяць гадоў дэкрэтнага адпачынку. Пры гэтым у жанчын, якія выхоўваюць чацвярых дзяцей, няма ільготаў у параўнанні з маці, у якіх дзяцей больш, распавёў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Лукашэнка даручыў разабрацца з пенсiйным стажам для шматдзетных маці

"Мы лічым, што гэта непаразуменне, нонсэнс: на траіх дзяцей сёння стаж маме налічваецца, на чацвёртага дзіцяці не налічваецца. Прэзідэнт даў даручэнне, у прыватнасці Міністэрству працы, паглядзець і разабрацца з гэтым пытаннем і аператыўна ўнесці прапановы для ліквідацыі гэтага непаразумення", - адзначыў Орда.

Таксама ён пракаментаваў новую сістэму аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы. З 1 студзеня змененая сама структура аплаты, скасаваныя многія віды выплат. Пазіцыя прафсаюзаў па гэтым пытанні заўсёды была выразнай: змены ні ў якім разе не павінны прывесці да зніжэння зарплаты.

"Пашыраны правы наймальнікаў у частцы даплат і прэміравання. І сёння гэта не павінна быць нейкім кулуарным пытаннем. Яно павінна разглядацца, усе людзі ў калектыве павінны разумець, за што кагосьці дэпрэміравалі або зрабілі яму даплату. Безумоўна, мы будзем прымаць удзел ў гэтых пытаннях", - запэўніў адзначыў Міхаіл Орда.

Фрагмент інтэрв'ю старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.