Лукашэнка даручыў разабрацца з пенсiйным стажам для шматдзетных маці

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкЖанчыны з дзецьмі, архіўнае фота
Жанчыны з дзецьмі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт даручыў ліквідаваць непаразуменні, якія ўзнікаюць пры падліку пенсійнага стажу шматдзетных маці.

МІНСК, 21 сту - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка даручыў прафсаюзам ліквідаваць непаразуменні, якія ўзнікаюць з налічэннем пенсійнага стажу шматдзетных маці паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Ребенок в новой квартире, архивное фото - Sputnik Беларусь
Лукашэнка лічыць, што шматдзетным сем'ям лепш жыць у невялікіх гарадах

"Мы лічым, што гэта непаразуменне, нонсэнс: на траіх дзяцей сёння стаж маме налічваецца, на чацвёртага дзіцяці не налічваецца. Прэзідэнт даў даручэнне, у прыватнасці Міністэрству працы, паглядзець і разабрацца з гэтым пытаннем і аператыўна ўнесці прапановы для ліквідацыі гэтага непаразумення", - расказаў Міхаіл Орда.

Згодна з дзеючым заканадаўствам у стаж максімальна могуць уключыць 9 гадоў дэкрэтнага адпачынку. Для маці, у якіх чацвёра дзяцей, не захоўваюцца тыя льготы, якія ёсць у жанчын з вялікай колькасцю дзяцей. Такія мамы рызыкуюць не набраць неабходны стаж для працоўнай пенсіі і застацца толькі на сацыяльнай.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0