Баку і Мінск абмяркоўваюць выкарыстанне нафтаправода "Адэса-Броды"

Рэверсныя пастаўкі па трубаправодзе абмяркоўваюцца ўжо не першы год, але актуальнымі сталі цяпер, калі Беларусь стала арганізоўваць альтэрнатыўныя расійскай нафце пастаўкі сыравіны.
Sputnik

МІНСК, 22 сту - Sputnik. У якасці аднаго з варыянтаў пастаўкі нафты ў Беларусь абмяркоўваецца выкарыстанне трубаправода "Адэса-Броды", паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржнафтакампаніі Азербайджана (SOCAR) Ібрагім Ахмедаў.

Раней прэзідэнт Беларусі падчас нарады ў аўторак заявіў, што Мінск будзе зніжаць долю нафты з Расіі ў сваіх закупках да ўзроўню ў 30-40%. Пры гэтым альтэрнатыўную нафту беларускія ўлады гатовыя закупляць па сусветных коштах.

"Выкарыстанне нафтаправода Адэса-Броды абмяркоўваецца як адна з магчымых опцый", - сказаў прадстаўнік SOCAR агенцтву РІА "Новости".

Паўднёвы маршрут

Нафтаправод "Адэса-Броды" пабудавалі ў 2001 годзе паміж аднайменнымі щкраінскімі гарадамі. У Львоўскай вобласці трубаправод стыкуецца з магістральнай веткай нафтаправода "Дружба".

Пытанне ў аб'ёмах і тэрмінах: эксперт аб пастаўках нафты з Нарвегіі ў Беларусь

Для таго, каб ажыццявіць пастаўкі нафты з Азербайджана на беларускі НПЗ у Наваполацку, участак нафтаправода "Дружба" на тэрыторыі Украіны ад участка "Адэса-Броды" неабходна запусціць у рэверсным рэжыме.

Падобным чынам нафтаправод працаваў у 2011 годзе, калі па ім прапампоўвалася сыравіна з Венесуэлы і Азербайджана, але замест запланаваных чатырох мільёнаў тон па ім прапампавалі ўсяго адзін мільён тон сыравіны. Прычынай стала відавочная эканамічная немэтазгоднасць і кантракт на пастаўкі расійскай нафты, якая фактычна абышлася ўдвая танней, улічваючы лагістыку.

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

"Не ўсялякая нафта падыходзіць": эксперт аб альтэрнатыўных закупках нафты

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Поўжык: экспертыза паказала, што нафта ў новых залежах высокай якасці

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.