Аблога горада на Няве лічыцца адной з самых кровапралітных у гісторыі чалавецтва. Яна доўжылася 872 дні.
У аблозе аказаліся амаль тры мільёны жыхароў, у іх ліку каля 400 тысяч дзяцей.
Фашысты выпусцілі па горадзе амаль 150 тысяч снарадаў і скінулі больш за 100 тысяч бомбаў. Але не толькі ад гэтага гінулі гараджане, жыццё ленінградцаў забіраў і голад.
Усяго за час блакады загінула больш за 640 тысяч чалавек, па іншых дадзеных, іх колькасць складае не менш за паўтара мільёна.
Ленінград у 1965 годзе быў ганараваны званнем Горад-герой.