МІНСК, 29 сту - Sputnik. Праваахоўныя органы выяўляюць прычыны пажару ў капліцы ў вёсцы Свяцк Гродзенскага раёна, паведамілі ў МНС.
Каталіцкая капліца была пабудавана ў канцы XVIII стагоддзя і размешчана на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля Валовічаў.
"Сігнал аб тым, што гарыць капліца Божай міласэрнасці каталіцкай парафіі Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі паступіў выратавальнікам у другой палове дня ў мінулы аўторак", - паведамілі Sputnik у сераду ў МНС.
У выніку пажару знішчаны прадметы мэблі, падлога на плошчы шэсць квадратных метраў, закураны сцены і столь. Як удакладнілі ратавальнікі, пацярпелых не было.
У цяперашні час спецыялісты і праваахоўныя органы выяўляюць прычыны ўзгарання ў капліцы.
Палацава-паркавы комплекс у Свяцку пабудаваны ў XVIII стагоддзі, яго яшчэ называюць беларускім Версалем. Ён з'яўляецца помнікам архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагоддзя, мае трэцюю катэгорыю каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.