Лукашэнка сёння сустрэнецца з Пуціным

Лідары краін абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў, якія стаяць на парадку дня беларуска-расійскага супрацоўніцтва.
Sputnik

МІНСК, 7 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і расійскі лідар Уладзімір Пуцін сустрэнуцца сёння ў Сочы, паведамляе Sputnik.

Лукашэнка: усякае перажывалі з Расіяй, але хочам нармальных адносін

Аб будучай сустрэчы стала вядома на пачатку тыдня; беларускі лідар вылецеў з Мінска ў РФ напярэдадні перамоваў.

Як паведамлялі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў, якія стаяць на парадку дня беларуска-расійскага супрацоўніцтва. А ў Крамлі анансавалі абмеркаванне бакамі супрацоўніцтва ў кантэксце інтэграцыйных працэсаў, "у тым ліку ў кантэксце інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы".

"Я так разумею, і пра гэта яму буду казаць адкрыта, - нейкі момант ісціны наступіў. Мы з ім стварылі гэтыя добрыя адносіны (паміж Беларуссю і Расіяй - Sputnik). Мы былі архітэктарамі гэтых адносін, ци нам іх ламаць на зыходзе нашай палітычнай кар'еры . мы ж не вечныя. Што мы пакінем пасля сябе - вось у чым пытанне", - казаў Аляксандр Лукашэнка, анансуючы сустрэчу.

Асноўныя пытанні ў беларуска-расійскіх адносінах сёння звязаныя з пастаўкамі энерганосьбітаў. Па кошце газу для Беларусі бакі дамовіліся толькі на першыя два месяцы года. Пытанне паставак нафты на сёння не вырашана, таму рэспубліка закупляе чорнае золата ў кампаній бізнесмена Міхаіла Гуцырыева і ў нарвежскіх кампаній. Акрамя таго, Беларусь і Расія пакуль не завяршылі ўзгадненне дарожных карт па паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.