МЗС Расіі пракаментаваў жаданне Мінска купляць нафту ў іншых краін

Як адзначыў намеснік кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства, пытанні паставак у Беларусь і транзіту праз яе тэрыторыю нафты вырашаюцца ў канструктыўным і ўзаемапаважлівым дыялогу.
Sputnik

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Намер Мінска закупляць нафту ў іншых краін-пастаўшчыкоў з'яўляецца суверэнным правам Беларусі, заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Андрэй Рудэнка.

Румас: Беларусь страціла 330 млн долараў з-за падатковага манеўру

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў студзені паставіў перад урадам задачу забяспечыць пастаўкі нафты ў рэспубліку з альтэрнатыўных крыніц. Афіцыйны Мінск купіў партыю "чорнага золата" у Нарвегіі, на завяршальнай стадыі знаходзяцца перамовы з Казахстанам па гэтым пытанні.

"Пытанні паставак у Беларусь і транзіту праз яе тэрыторыю расійскай нафты - гэта адно з ключавых пытанняў расійска-беларускага супрацоўніцтва ў энергетыцы. Усе яны вырашаюцца ў канструктыўным, узаемапаважлівым дыялогу з нашымі беларускімі саюзнікамі. Па дэталях можаце звярнуцца ў Мінэнерга Расіі і расійскія нафтавыя кампаніі- экспарцёры нафты. Што тычыцца намера Беларусі закупляць нафту ў іншых краін-пастаўшчыкоў, то гэта яе суверэннае права", - выказаўся Рудэнка у інтэрв'ю РІА "Новости".

Тэма паставак нафты зноў падымалася на перамовах прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў мінулую пятніцу. Па выніках сустрэчы было вырашана, што Мінск будзе закупляць нафту па сусветных коштах - першы віцэ-прэм'ер рэспублікі Дзмітрый Крутой заявіў аб тым, што беларускі бок дамагаўся менавіта гэтага.

Нагадаем, што пастаўкі расійскай нафты былі прыпыненыя ў студзені: рэспубліка не змагла дамовіцца з пастаўшчыкамі. На дадзены момант пастаўкі нафты ў Беларусь ажыццяўляла кампанія Міхаіла Гуцырыева "Сафмар".

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

Пытанне ў аб'ёмах і тэрмінах: эксперт аб пастаўках нафты з Нарвегіі ў Беларусь

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.