У Беларусі можа з'явіцца "свой Бі-Бі-Сі"

Новы інфармацыйна-аналітычны канал будзе створаны на базе Белтэлерадыёкампаніі - навіны будуць паказваць тут, а на "Беларусь-1" з'явіцца больш забаўляльных праграм.
Sputnik

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Новы інфармацыйна-аналітычны канал будзе створаны ў Беларусі, такое рашэнне было прынята па выніках нарады прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам буйнейшых дзяржаўных СМІ.

Стала вядома, якім будзе X-Factor у Беларусі

Аўтары ідэі сцвярджаюць, што гэта будзе своеасаблівы аналаг Euronews або брытанскага Бі-Бі-Сі. Мяркуецца, што новы інфармацыйна-аналітычны канал будзе створаны на базе Белтэлерадыёкампаніі.

"Гэта будзе, як мы пакуль бачым, тыповы навінав інфармацыйна-аналітычны тэлевізійны канал. Можна параўнаць, напэўна, з Euronews, можа быць, з BBC, хай гэта нясціпла, пакуль мы яшчэ не стварылі яго. Як мы мяркуем, вяшчаць ён будзе з 7:00 да 24:00", - цытуе БелТА старшыню Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта.

Па словах топ-менеджара БТ, новы канал будзе працаваць на асобнай кнопцы пры падтрымцы пашыранай інтэрнэт-дырэкцыі кампаніі. Інтэрнэт-дырэкцыю, па словах Эйсманта, таксама чакаюць вялікія рэформы.

"Цалкам магчыма, што ў бліжэйшы час у нашай краіне з'явіцца яшчэ адзін інфармацыйны інтэрнэт-партал. Гэта будзе сімбіёз тэлебачання і інтэрнэту", - распавёў старшыня Белтэлерадыёкампаніі.

Паводле яго слоў, у гэтым праекце змогуць удзельнічаць усе тэлеканалы і іншыя СМІ, у тым ліку друкаваныя.

"Гэта будзе вялікая шматгадзінная пляцоўка для ўсіх - блогераў, аналітыкаў... Натуральна, для навінавых выпускаў. Мы будзем рады бачыць усіх у сябе", - падкрэсліў ён.

Стаіць задача, каб у бягучым годзе новы канал быў як мінімум зарэгістраваны.

На гэтым фоне перад "Беларусь 1" пастаўлена задача нарошчваць долю якаснага забаўляльнага кантэнту. Эйсмант адзначыў, што праца ў гэтым кірунку ўжо ідзе. У якасці прыкладу прывёў праект Х-Factor, у рамках якога плануецца шукаць маладыя таленты. Мяркуецца, што на "Беларусь 1" будзе забаўляльны кантэнт і знакавыя грамадска-палітычныя праекты. Асноўны масіў палітыкі, эканомікі і навін, па задумцы кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі, павінен быць скіраваны на новы інфармацыйны канал.