МІНСК, 13 лют - Sputnik. Легендарны савецкі разведчык Аляксей Бацян, які кіраваў аперацыяй па выратаванні Кракава, памёр на 104-м годзе жыцця, паведамляе РІА "Новости".
"Не стала Аляксея Мікалаевіча Бацяна", - распавёў кіраўнік прэс-бюро Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Іваноў.
Усяго за тры дні да смерці легендарнаму разведчыку споўнілася 103 гады.
Аляксей Бацян нарадзіўся 10 лютага 1917 года ў вёсцы Чартовічы на тэрыторыі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Другую сусветную вайну ён сустрэў 1 верасня 1939 года - Бацян ваяваў у шэрагах польскага войска ў складзе зенітнага разліку.
У верасні 1943 гады пад кіраўніцтвам Бацяна была праведзена аперацыя па выбуху Аўручскага гебітскамісарыята на тэрыторыі Украіны, у выніку якога знішчылі каля 80-ці гітлераўскіх афіцэраў.
У студзені 1945 года "лейтэнант Алёша", як яго называлі мясцовыя жыхары, кіраваў аперацыяй па выратаванні польскага Кракава. У апошнія месяцы вайны група Аляксея Бацяна дзейнічала ў тыле ворага на акупаванай тэрыторыі Чэхаславакіі. Пасля вайны ён застаўся працаваць у знешняй разведцы ў якасці разведчыка-нелегала.
Бацян таксама стаў прататыпам маёра Віхра з аднайменнага рамана Юльяна Сямёнава.
У маі 2007 года ўказам прэзідэнта Расіі Аляксею Бацяну прысвоілі званне Героя Расіі.
"Найпрыгожы горад Еўропы - старажытны Кракаў быў захаваны для Польшчы і для ўсёй сусветнай культуры шмат у чым дзякуючы Вашай асабістай мужнасці", - заявіў Уладзімір Пуцін, уручаючы легендарнаму выведніку "Залатую Зорку".