"Хацелася б яснасці": Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком "Раснафты" Сечыным

Асноўным пытаннем у беларуска-расійскіх адносінах на сёння з'яўляюцца пастаўкі нафты ў рэспубліку. Перамовы паміж бакамі працягваюцца.
Sputnik

МІНСК, 18 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў аўторак з галоўным выканаўчым дырэктарам, старшынёй праўлення ПАО "НК "Раснафта" Ігарам Сечыным, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Беларусь знайшла "альтэрнатыўную" нафту ў Расіі

Лукашэнка падзякаваў Сечыну за тое, што той прыехаў. "Хаваць няма чаго - хацеў бы абмеркаваць з кіраўніком найбуйнейшай нафтаздабываючай публічнай кампаніі сітуацыю, якая складваецца ў нас ва ўзаемаадносінах, можна сказаць, Беларусі і Расіі па нафце. Ведаю, што вы ў курсе справы, але было б няправільна нават не параіцца па асобных пытаннях, як дзейнічаць далей і як працаваць, у тым ліку і з "Раснафтай", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што ў мінулым годзе на "Раснафту" прыйшлася палова закупленага ў РФ аб'ёму нафты. "Перапрацаваў тут у нас, у Беларусі", - сказаў Лукашэнка.

"Хацелася б поўнай яснасці. Думаю, карыстаючыся тым, што мы даўно ведаем адзін аднаго, вы і падкажыце нешта, і мы зможам дамовіцца аб далейшым нашым супрацоўніцтве", - дадаў беларускі лідар.

У сваю чаргу Ігар Сечын заявіў, што з радасцю прыняў запрашэнне Лукашэнкі прыехаць у беларускую сталіцу і што ён высока цэніць існуючыя даверлівыя адносіны.

Кіраўнік "Раснафты" нагадаў таксама, што кампанія - адзін з буйных інвестараў у эканоміку Беларусі. "Мы з'яўляемся ўдзельнікамі акцыянернага капіталу Мазырскага НПЗ, у нас ёсць сетка заправак на тэрыторыі Беларусі, яна невялікая - працуюць 36 АЗС", - сказаў ён.

Падоўжыць кантракт

Кантракты на пастаўку ў Беларусь расійскай нафты завяршылася 31 снежня 2019 года. З тых часоў бакі вядуць перамовы аб іх падаўжэнні.

Чарговыя перамовы з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі адбыліся 7 лютага, аднак дамоўленасць па нафтавым пытанні так і не была дасягнутая. Па выніках сустрэчы была заяўлена, што Менск і Масква працягнуць абмяркоўваць пастаўкі нафты выключна на камерцыйных умовах.

У канцы мінулага тыдня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая адбіраць нафту з транзітнай трубы, калі з Расіі не будзе паставак у патрэбных аб'ёмах. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў ўстрымаўся ад каментара з нагоды выказванняў Аляксандра Лукашэнкі, пры гэтым заўважыў, што дыялог Масквы з Мінскам па пытанні паставак энерганосьбітаў будзе працягнуты, зыходзячы з таго, што на сустрэчы ў Сочы лідары дзвюх краін дасягнулі пэўнага разумення.

Загрузіць НПЗ

Беларусь і Расія да пачатку 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 10 долараў, нават нягледзячы на гатоўнасць расійскага боку знізіць яе памер да шасці долараў за тону да кошта пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

"Не ўсялякая нафта падыходзіць": эксперт аб альтэрнатыўных закупках нафты

У якасці часовай меры Беларусь закупіла нафту ў кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляў урад, вяліся перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальна блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Напярэдадні таксама стала вядома, што даччыная кампанія ВА "Беларуснафта", якая працуе ў Расіі, НК "Янгпур" будзе пастаўляць нафту ў Беларусь. Пры гэтым у канцэрне "Белнафтахім" не змаглі ўдакладніць, пра якія аб'ёмы паставак ідзе гаворка. У 2018 годзе "Янгпур" здабыла ўсяго за 193 тысячы тон нафты, а ў мінулым годзе гэта лічба павінна была дасягнуць адзнакі ў 206 тысяч тон.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "Белнафтахіма" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.