Відэа

"Музыка Бетховена - вельмі адкрытая": Шышкоў і Карызна пра канцэрт у Мінску

Скрыпач Арцём Шышкоў і віяланчэліст Іван Карызна - пра тое, што чакае гледачоў 20 лютага на Вечары камернай музыкі ў мінскай філармоніі, чаму Бетховен, Шнітке і Шуберт не могуць быць сумнымі і як музыкі за канцэрт могуць страціць па некалькі кілаграмаў вагі.
Sputnik

У чацвер 20 лютага ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі ў Мінску пройдзе Вечар камернай музыкі, на афішы якога - імёны беларускіх музыкантаў-інструменталістаў, добра знаёмыя заходнім гледачам. У праграме - музыка Бетховена, Шуберта і Шнітке, прычым гаворка ідзе пра творы, якія ў Беларусі наўрад ці хто-небудзь выконваў раней, гавораць госці Sputnik - скрыпач Арцём Шышкоў і віяланчэліст Іван Карызна.

Гэтую музыку слухалі Шэкспір і да Вінчы: скрыпач і піяніст пра канцэрт у Мінску

"14-ы квартэт Бетховена, гэтак жа як і квінтэт Шнітке, я практычна ўпэўнены, не выконваліся тут у Мінску апошнія 10 гадоў. І менавіта людзі, якія ніколі не хадзілі на канцэрты класічнай музыкі, для іх гэта будзе сапраўднае адкрыццё. Наогул у прынцыпе музыка Бетховена - вельмі адкрытая і вельмі розная, і гэта заўсёды адкрыццё", - распавядае Карызна.

"І тое ж самае можна сказаць і пра Накцюрн Шуберта", - дадае Шышкоў.

У чацвер на сцэну мінскай філармоніі выйдуць Арцём Шышкоў (скрыпка), Алег Яцына (скрыпка), Мікалай Чарнуха (альт), Іван Карызна (віяланчэль), Аляксей Собаль (фартэпіяна). Так атрымалася, што ў музыкаў нарэшце супалі гастрольныя графікі, і яны выкарысталі гэту магчымасць, каб выступіць на радзіме з агульным канцэртам.

"На канцэрце ў два аддзяленні трэба паўтары гадзіны лімітавай канцэнтрацыі, таму што на паўсекунды канцэнтрацыя знікае, і адразу можа нешта здарыцца. Музыкі губляюць па некалькі кілаграм за канцэрт. Цела спальвае, часам гэта проста цяжка фізічна", - распавядае Шышкоў.

"Я б хацеў губляць пару кілаграм за канцэрт", - жартуе Карызна. "10 гадоў таму здавалася - паехаць туды, сыграць там. Былі часам такія перамяшчэнні, што іграў дзесьці ўвечары, потым сядаў у машыну, ехаў 6 гадзiн i іграў ранішні канцэрт за 600 кіламетраў. Неяк у апошні час не вельмі хочацца такімі рэчамі займацца, таму што музыка патрабуе канцэнтрацыі і самааддачы", - распавядае віяланчэліст.

Дарэчы, у жыхароў Баранавічаў ёсць магчымасць пачуць Вечар камернай музыкі, не выязджаючы ў Мінск. У аўторак 18 лютага музыкі выступяць у горадзе з выязным канцэртам.

Поўную версію размовы з музыкамі Арцёмам Шышкова і Іван Карызна глядзіце ў відэатрансляцыі.