МІНСК, 27 лют - Sputnik. Апошні званок празвініць у беларускіх школах 30 мая, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.
Навучальны год завяршаецца ў перадапошні дзень вясны, тады ж пройдуць і ўрачыстыя мерапрыемствы "Апошні званок".
Як удакладнілі ў Міністэрстве адукацыі, дзевяцікласнікі і адзінаццацікласнікі будуць здаваць выпускныя экзамены з 1 па 9 чэрвеня, выключэнне - мовы нацменшасцяў, экзамены па гэтых прадметах для вучняў 9-х класаў 21 мая, 11-х - 22 мая.
Ведамства рэкамендуе правесці выпускныя вечары 10-11 чэрвеня.
Чытайце таксама:
- Што прапануюць уключыць у "этычны кодэкс" для настаўнікаў?
- "Заробак педагога не павінен паменшыцца": Качанава сустрэлася з настаўнікамі
- Дзяцей выхоўвае вуліца ці інтэрнэт: Лукашэнка выказаўся аб адукацыі