У каталікоў ужо распачаўся пост, а праваслаўныя пакуль працягваюць радавацца Масленіцы. У гэтыя дні кожная раніца на вёсцы раней пачыналася з блінцоў і яечні. Не абыходзілася на стале без смажанай бульбы, пражаніны і хатняй каўбаскі з хрусткай апетытнай скарынкай.
Гэтыя стравы вядомыя многім, але для абазначэння пэўнага дзеяння нашы продкі выкарыстоўвалі два дзеяслова – пражыць і смажыць. Ці абазначаюць яны адно і тое ж?
У беларуска-рускім слоўніку пражыць і смажыць гэта дзеясловы, якія аднолькава адносяцца да смажання (па-руску "жарения" – Sputnik) чаго-небудзь. Кухарскія даведнікі тлумачаць, што аб’яднаныя ў адно "смажанне" і "пражанне" – адзін з дзевяці асноўных кулінарных працэсаў прыгатавання любога віда сыравіны, якую награваюць ў алеі, масле або іншых тлушчах.
І ўсё ж адрозненне паміж імі ў так званым народным слоўніку ёсць і заключаецца яно не толькі ў гучанні, а ў працягласці самаго дзеяння і інвентары, які выкарыстоўвае гаспадыня.
Пражанне – гэта хуткі працэсс, падчас якога задзейнічаны глыбокі металічны посуд накштал чыгункоў, неглыбокіх каструль і рондаляў. Смажанне адбываецца на патэльні і скаварадзе.
Што тычыцца падсмажання сала, то для абазначэння гэтага працэсу выкарыстоўвалі яшчэ адзін цікавы дзеяслоў – скварыць. Калі гаспадыня дадавала ў булён скваркі, яго называлі "засквараным".
Смажаны кумпяк
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Свіны кумпяк нарэзаць упоперак валокнаў, злёгку адбіць, пасаліць і паперчыць. Абсмажыць з абодвух бакоў да ўтварэння румянай скарынкі. Асобна падсмажыць цыбулю, нарэзаную кольцамі. Пры выкарыстанні салодкай мясістай цыбулі варта не наразаць яе дробна і сачыць, каб не перасмажылася.
Глушанскі хутарок 2019
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Пры падачы на стол паліць свініну сокам, які ўтварыўся пры смажанні, зверху пакласці смажаную цыбулю.
Да мяса, прыгатаванага такім спосабам, падаюць практычна любы гарнір, тое, што ёсць пад рукой: вараная або смажаная бульба, каша з грэцкіх круп, пражаная кіслая капуста, чорны хлеб і свежая гародніна.
Пражонка
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
У глыбокай патэльні або каструлі растапіць масла, сюды ж убіць яйкі, уліць малако, пасаліць, узбіць. Паставіць патэльню на сярэдні агонь і пражыць, увесь час памешваючы, да загушчэння. Падобную да рэдкай кашы яешню зняць з агню і яшчэ хвіліну мяшаць.
Яечня на сняданак
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Пражонку звачыйна ядуць у прыкуску з блінам, таму перад прыгатаваннем такой смакаты варта напячы бліноў на сыроватцы або кіслым малацэ.
Каб адчуць увесь смак пражонкі, блін трэба пакласці на талерку і разрэзаць на чатыры часткі. Пражонку трэба браць з агульнай міскі, класці яе на кавалак бліна і скруціўшы, адкусіць.
Чытайце таксама: