https://bel.sputnik.by/20200125/Adkul-payshlo-belaruskae-slova-srbats--pry-chym-tut-dukh-1043775585.html
Адкуль пайшло беларускае слова "сёрбаць" і пры чым тут духі?
Адкуль пайшло беларускае слова "сёрбаць" і пры чым тут духі?
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра паходжанне незвычайнага дзеяслова і вучыць гатаваць сапраўдную беларускую зацірку. 25.01.2020, Sputnik Беларусь
2020-01-25T14:57+0300
2020-01-25T14:57+0300
2022-04-14T15:37+0300
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
цiкавосткi
спадчына
культура
у беларусі
ларыса мятлеўская
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104286/22/1042862296_0:27:1601:931_1920x0_80_0_0_79545a4ce50f36232e09a387084a75eb.jpg
Ад гаспадынь у беларускіх вёсках нярэдка можна пачуць запрашэнне на абед: "Сядай, пасёрбай супчыку!". Гэтыя словы для многіх беларусаў не проста атаясамліваюць родную мову, але і звязана з успамінамі пра дзяцінства і падарожжамі да бабулі ў вёску.Дзеяслоў "сёрбаць" азначае "есці вадкую страву, прысмоктваючы ад задавальнення" і паходзіць ад назоўніка "сёрб", што азначае "глыток напітка".У беларускай народнай мове сустракаецца шмат трапных выразаў, у якіх выкарыстоўваецца гэтае слова, напрыклад, "Гэта яму адным сёрбам выпіць" ці "Гэтага яму на адзін сёрб".Выкарыстоўваўся гэты дзеяслоў і для абазначэння ацэнкі паводзінаў гаспадароў і іх гасцей. Калі, напрыклад, гаспадар па нейкіх уласных прычынх не выказваў гасціннасці, госць казаў так: "Пазваў да аднаго сёрбу". Калі ў хату трапляў госць-абжора, то пра такога казалі "Жарэць у сем сярбоў з аблізам".Дарэчы бедных людзей, якія харчаваліся за кошт іншых, у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці называлі "сербаловічамі" і казалі: "У гэтай хаце сербаловічы жывуць" ці "Сербаловічы прыехалі".Ёсць і другое тлумачэнне слова "сёрбаць", якое азначае "груба і неахайна есці", а слова "сёрб" азначае "гук пры хлёбанні". Выхоўваючы моладзь у добрых манерах казалі: "Не сёрбай ты так, ня хораша" або "еш без сёрбу".У беларускай міфалогіі існуе чалавекападобны персанаж імя якому Сярбай (Сёрба,Сербай). Ён быццам бы з'яўляецца ў час голаду, галечы, бяды і іх увасабляе. Паходжанне яго імя мае некалькі версій. Першая ўтварылася пад уплывам дзеяслова "сёрбаць", другая - ад наймення цыганоў-сербіянаў, што прасіліся да сялян на пастой ці зімоўку, трэцяя мае літоўскія карані.Справа ў тым, што напаміны пра гэтага духа даволі лакальныя. Навукоўцы сцвярджаюць, што звесткі аб ім сустракаюцца толькі на беларуска-літоўскім памежжы у Астравецкім, Воранаўскім, Ашмянскім, Браслаўскім, Мядзельскім раёнах. Лічыцца, што форма Сярбай выглядае больш архаічна і першапачаткова утворана ад літоўскага siaūbas – "жах", siaubė - "спусташальніца", siaubimas - "спусташэнне". Такі сэнс слова дакладна адпавядае гэтаму міфалагічнаму персанажу. Але ў народзе лічылі, што прагнаць Сярбая, а разам з ім і голад, можна. Для гэтага неабходна першы зжаты сноп прынесцi ў хату і пакінуць яго на покуці.Сярбай і Сёрба – дух, які мае і мужчынскае, і жаночае аблічча. Калі мужчынскі дух Сярбай выглядаў жахліва, то Сёрба не была агіднаю. Гаспадыня імкнулася ўлашчыць яе, наладзіць добрыя адносіны і таму яе велічалі "паняй". Дарэчы абедзве гэтыя істоты ў народных уяўленнях здольны караць за неахайнае стаўленне да хлеба. Выхоўваючы дзяцей, якія раскідалі хлеб, дарослыя пагражалі: "Эта ж ужо, як раскінеш, не будзеш мець есці, толькі зацірку. Зацірку ж етую так толькі сёрбай... Голад будзе, або будзе хадзіць Сёрба. Яна з пранікам (пранік – пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім церлі (пралі)бялізну пры мыцці і абівалі лён, проса, - Sputnik) ходзіць, забівае, хто ўжо хлеб раскідуе". Хутчэй за ўсё тут гаворка ідзе пра зацірку? прыгатаваную на вадзе і муцэ без інакшых інгрыдыентаў – найпрасцейшы, а значыць найбяднейшы варыянт гэтай стравы.Нягледзячы на тое, што зацірка лічылася стравай бедных, прыгатаваная на пшанічнай муцэ, хатнім малацэ і яйках, гэта вельмі пажыўная і смачная страва. Пра яе казалі: "Хлізь(сёрб) ды хлізь, толькі бровы падымай" або "Нахлізаўся, як шчанюк заціркі", "Смачна так, што ад задавальнення нос гнецца". Ядуць зацірку толькі гарачай і на гэта ў народзе таксама ёсць трапная показка: "Дзеўка не зацірка, не астыне".ЗаціркаІнгрыдыенты:Як гатаваць:Прасеяную пшанічную муку падсмажыць на патэльні без масла да светла-карычневага колеру, дадаць трошкі вады, яйка, масла, соль і цукар, старанна перацерці. Атрыманыя камячкі цеста засыпаць у каструлю з кіпячым малаком. Варыць 5-7 хвілін на невялікім агні памешваючы. Пакаштаваць на смак і калі трэба то дадаць соль і цукар.
https://bel.sputnik.by/20201011/Shto-takoe-klyamka--yak-yae-vykarystoval-nashy-prodk-1043090160.html
https://bel.sputnik.by/20190921/Khto-takya-valu--z-chym-kh-yaduts-1042783935.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104286/22/1042862296_0:0:1601:1006_1920x0_80_0_0_071edfc72ceb19ff181cf086940c4a9c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, цiкавосткi, спадчына, культура, у беларусі, ларыса мятлеўская, беларуская кухня
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, цiкавосткi, спадчына, культура, у беларусі, ларыса мятлеўская, беларуская кухня
Адкуль пайшло беларускае слова "сёрбаць" і пры чым тут духі?
14:57 25.01.2020 (абноўлена: 15:37 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра паходжанне незвычайнага дзеяслова і вучыць гатаваць сапраўдную беларускую зацірку.
Ад гаспадынь у беларускіх вёсках нярэдка можна пачуць запрашэнне на абед: "Сядай, пасёрбай супчыку!". Гэтыя словы для многіх беларусаў не проста атаясамліваюць родную мову, але і звязана з успамінамі пра дзяцінства і падарожжамі да бабулі ў вёску.
11 кастрычніка 2020, 17:55
Дзеяслоў "сёрбаць" азначае "есці вадкую страву, прысмоктваючы ад задавальнення" і паходзіць ад назоўніка "сёрб", што азначае "глыток напітка".
У беларускай народнай мове сустракаецца шмат трапных выразаў, у якіх выкарыстоўваецца гэтае слова, напрыклад, "Гэта яму адным сёрбам выпіць" ці "Гэтага яму на адзін сёрб".
Выкарыстоўваўся гэты дзеяслоў і для абазначэння ацэнкі паводзінаў гаспадароў і іх гасцей. Калі, напрыклад, гаспадар па нейкіх уласных прычынх не выказваў гасціннасці, госць казаў так: "Пазваў да аднаго сёрбу". Калі ў хату трапляў госць-абжора, то пра такога казалі "Жарэць у сем сярбоў з аблізам".
Дарэчы бедных людзей, якія харчаваліся за кошт іншых, у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці называлі "сербаловічамі" і казалі: "У гэтай хаце сербаловічы жывуць" ці "Сербаловічы прыехалі".
Ёсць і другое тлумачэнне слова "сёрбаць", якое азначае "груба і неахайна есці", а слова "сёрб" азначае "гук пры хлёбанні". Выхоўваючы моладзь у добрых манерах казалі: "Не сёрбай ты так, ня хораша" або "еш без сёрбу".
У беларускай міфалогіі існуе чалавекападобны персанаж імя якому Сярбай (Сёрба,Сербай). Ён быццам бы з'яўляецца ў час голаду, галечы, бяды і іх увасабляе. Паходжанне яго імя мае некалькі версій. Першая ўтварылася пад уплывам дзеяслова "сёрбаць", другая - ад наймення цыганоў-сербіянаў, што прасіліся да сялян на пастой ці зімоўку, трэцяя мае літоўскія карані.
Справа ў тым, што напаміны пра гэтага духа даволі лакальныя. Навукоўцы сцвярджаюць, што звесткі аб ім сустракаюцца толькі на беларуска-літоўскім памежжы у Астравецкім, Воранаўскім, Ашмянскім, Браслаўскім, Мядзельскім раёнах. Лічыцца, што форма Сярбай выглядае больш архаічна і першапачаткова утворана ад літоўскага siaūbas – "жах", siaubė - "спусташальніца", siaubimas - "спусташэнне". Такі сэнс слова дакладна адпавядае гэтаму міфалагічнаму персанажу. Але ў народзе лічылі, што прагнаць Сярбая, а разам з ім і голад, можна. Для гэтага неабходна першы зжаты сноп прынесцi ў хату і пакінуць яго на покуці.
Сярбай і Сёрба – дух, які мае і мужчынскае, і жаночае аблічча. Калі мужчынскі дух Сярбай выглядаў жахліва, то Сёрба не была агіднаю. Гаспадыня імкнулася ўлашчыць яе, наладзіць добрыя адносіны і таму яе велічалі "паняй". Дарэчы абедзве гэтыя істоты ў народных уяўленнях здольны караць за неахайнае стаўленне да хлеба. Выхоўваючы дзяцей, якія раскідалі хлеб, дарослыя пагражалі: "Эта ж ужо, як раскінеш, не будзеш мець есці, толькі зацірку. Зацірку ж етую так толькі сёрбай... Голад будзе, або будзе хадзіць Сёрба. Яна з пранікам (пранік – пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім церлі (пралі)бялізну пры мыцці і абівалі лён, проса, - Sputnik) ходзіць, забівае, хто ўжо хлеб раскідуе". Хутчэй за ўсё тут гаворка ідзе пра зацірку? прыгатаваную на вадзе і муцэ без інакшых інгрыдыентаў – найпрасцейшы, а значыць найбяднейшы варыянт гэтай стравы.
Нягледзячы на тое, што зацірка лічылася стравай бедных, прыгатаваная на пшанічнай муцэ, хатнім малацэ і яйках, гэта вельмі пажыўная і смачная страва. Пра яе казалі: "Хлізь(сёрб) ды хлізь, толькі бровы падымай" або "Нахлізаўся, як шчанюк заціркі", "Смачна так, што ад задавальнення нос гнецца". Ядуць зацірку толькі гарачай і на гэта ў народзе таксама ёсць трапная показка: "Дзеўка не зацірка, не астыне".
- 1,5 шклянкі мукі
- 1-2 яйкі
- 40 г сметанковага масла
- 1,5 – 1,75 л малака
- Соль
- Цукар па смаку
Прасеяную пшанічную муку падсмажыць на патэльні без масла да светла-карычневага колеру, дадаць трошкі вады, яйка, масла, соль і цукар, старанна перацерці. Атрыманыя камячкі цеста засыпаць у каструлю з кіпячым малаком. Варыць 5-7 хвілін на невялікім агні памешваючы. Пакаштаваць на смак і калі трэба то дадаць соль і цукар.