Фотафакт: як Масленіцу ў Мірскім замку святкавалі

Па ўзроўню весялосці і гучнасці нашы продкі дакладна пазайздросцілі б святочным карагодам у Міры.
Sputnik

У мінулыя выхадныя ўся Беларусь кружылася ў масленічным карагодзе. Гараджане і вяскоўцы  з імпэтам танчылі і спявалі каля вогнішчаў, праваджаючы зіму і заклікаючы вясну. Хаця другую ў гэтым годзе нават клікаць не прыходзіцца, амаль месяц ужо запраўляе надвор’ем, палохаючы метэаролагаў.

Фотафакт: як Масленіцу ў Мірскім замку святкавалі

Не засталіся ў баку і жыхары гарадка Мір, пра які, дзякуючы мясцовай славутасці – Мірскаму замку – ведае нават лянівы. Завітаў на гэтае свята і фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус.

Блінцы тут гатавалі ў двары замка, палохаючы духаў і прывідаў гучнымі спевамі і смачнымі пахамі. Мёд, варэнне і гарбата ліліся ракой беларускай гасціннасці, збіваючы ўсё на сваім шляху.

Фотафакт: як Масленіцу ў Мірскім замку святкавалі

Для тых, хто памятаў пра хуткі надыход лета і не хацеў "упрыгожваць" фігуру вугляводамі арганізатары падрыхтавалі шмат конкурсаў і майстар-класаў, якія асабліва прыйшліся да спадобы дзецям – бойкі мяхамі, забегі з блінцамі, біццё керамічных гарлачыкаў і зімовая рыбалка.

Фотафакт: як Масленіцу ў Мірскім замку святкавалі

Скончылася свята традыцыйным спальванне Масленіцы і танцамі каля вогнішча, якое ад першабытных карагодаў адрознівалася толькі суправаджэннем ратавальнікаў.

Фотафакт: як Масленіцу ў Мірскім замку святкавалі

А па весялосці і гучнасці продкі дакладна маглі б пазайздросціць.