МІНСК, 4 сак - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з Днём міліцыі, паведамілі ў прэс-службе беларускага прэзідэнта.
Прэзідэнт адзначыў значны ўнёсак супрацоўнікаў МУС у захаванне стабільнасці ў грамадстве, умацаванні суверэнітэту і незалежнасці краіны.
"Кожны дзень і гадзіну вы знаходзіцеся на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён выказаў упэўненасць, што асабісты склад органаў унутраных спраў будзе і надалей эфектыўна адказваць на ўсе выклікі і пагрозы і, памнажаючы слаўныя традыцыі, з гонарам і годнасцю служыць Айчыне.
Беларускі лідар пажадаў абаронцам правапарадку "моцнага здароўя, сямейнага шчасця, поспехаў у нялёгкай, але вельмі важнай і патрэбнай працы на карысць нашай краіны і народа", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
4 сакавіка 1917 года загадам грамадзянскага каменданта горада Мінска Міхаіл Фрунзэ быў прызначаны часовым начальнікам міліцыі Усерасійскага Земскага Саюза па ахове парадку ў горадзе Мінску. Гэтая дата лічыцца Днём стварэння беларускай міліцыі.