Навукоўцы высветлілі, хто найбольш уразлівы для каронавіруса

Дзеці менш за ўсіх схільныя да каронавіруса, аднак пытанне ўздзеяння на іх COVID-19 усё ж патрабуе больш пільнага вывучэння, лічаць эксперты.
Sputnik

МІНСК, 4 сак - Sputnik. Да заражэння каронавірусам новага тыпу менш за ўсё схільныя дзеці і падлеткі, пра гэта паведамілі спецыялісты Кітайскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў.

Кіраўнік СААЗ параўнаў смяротнасць ад каронавіруса і ад грыпу

Дзякуючы аналізу больш за 70 тысяч выпадкаў заражэння COVID-19 вучоныя высветлілі, што на ўзроставыя катэгорыі ад 0 да 10 гадоў прыпадае ўсяго 1% выпадкаў захворвання. Урачы лічаць, што такая тэндэнцыя звязана перш за ўсё з тым, што імунная сістэма чалавека з гадамі становіцца больш ўспрымальнай да штамаў, да таго ж у дзяцей часцей адсутнічаюць хранічныя хваробы.

Да аналагічных высноў прыйшлі і расійскія вірусолагі. Аднак на іх думку, нягледзячы на тое, што дзеці менш за ўсіх схільныя  да каронавіруса, пры іншых патагенах яны ўсё ж знаходзяцца ў групе рызыкі.

"Цалкам магчыма, што вірус сапраўды не вельмі небяспечны для дзяцей, але пакуль інфармацыі на гэты конт недастаткова", - адзначыў дырэктар Інстытута медыцынскай паразіталогіі, трапічных і трансмісіўных захворванняў імя Е.і.Марціноўскага Сечанаўскага ўніверсітэта Аляксандр Лукашоў, яго цытуюць "Известия". Ён лічыць што пытанне ўздзеяння каронавіруса на дзяцей патрабуе больш пільнага вывучэння.

А загадчык інфекцыйнага аддзялення ўніверсітэцкай клінікі H-Clinic РУДН Даніла Коннаў адзначае, што COVID-19 можа несці пагрозу для немаўлятаў, але толькі з прычыны незакончанага імуннага адказу.

Асноўную ж групу рызыкі заражэння каронавірусам складаюць людзі старэйшыя за 60 гадоў. Паводле статыстыкі, найбольшая колькасць заражэнняў (87%) прыпадае на ўзроставую катэгорыю ад 30 да 79 гадоў. Да таго ж пры смяротных выпадках пацыенты часцяком мелі хранічныя захворванні і паміралі непасрэдна ад іх абвастрэння.