Посцім смачна: як прыгатаваць бульбяную салату з часнаком

Этнограф Ларыся Мятлеўская вучыць гатаваць сапраўдную вітамінну бомбу - салату, якая дапаможа наталіцца вітамінамі і ўтаймаваць голад падчас посту.
Sputnik
Яшчэ да нядаўняга часу старэйшае пакаленне беларусаў строга прытрымвалася царкоўнага календара, у якім пазначаліся дні посту. Так, Вялікі пост у каталікоў ужо скончыўся, а ў праваслаўных працягнецца да 19 красавіка.
Абыходзіцца без мяса, малака і яек было складана, тым больш вясной, калі арганізму так не хапала вітамінаў. Менавіта таму старажытныя гаспадыні эксперыментавалі з рознымі стравамі і імкнуліся зрабіць іх як мага больш разнастайнымі і смачнымі.
 

Бульбяная салата з часнаком

Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Бульбу адварыць у мундзірах (шынялёх), астудзіць і пачысціць. Часнок пачысціць і патаўчы ў ступцы, развесці халоднай гатаванай вадой. Накрышыць кубікамі бульбу, дадаць здробненыя цыбулю і часнок, соль, перамяшаць, выкласці на талерку і пасыпаць здробненай зелянінай. Калі такой няма, то выкарыстаць сушаную пятрушку або кроп, цім'ян.
Парада руплівай гаспадынькі: Калі захочаце зрабіць невялікую порцыю салаты, то і цыбулі з часнаком дадаць трэба няшмат і не лішнім будзе тут алей. Можна ўзяць сланечнікавы, а ў якасці спецый выкарыстаць сушаны цім'ян, зялёны часнок, які ўдала расце на маім падваконніку, і зялёны кроп, набыты ў краме.