МІНСК, 17 сак - Sputnik. Сын міністра замежных спраў Уладзіміра Макея знаходзіцца на "хатнім" карантыне з-за таго, што некаторыя навучэнцы яго школы нядаўна пабывалі ў Італіі, пра гэта ён распавёў у сацсетках.
"Часова я не хаджу ў школу з-за таго, што ў нас вучыліся людзі, якія не сказалі, што лёталі ў Італію (там быў адзін чалавек у нас у Беларусі, а яго дзеці вучыліся са мной у школе)", - распавёў Арцём Палякоў.
Паводле яго слоў, у яго класе зараз зусім мала дзяцей. Ён лічыць, было б добра ўвесці каранцін: "прыкрыць" усе месцы вялікага збору людзей, не праводзіць мерапрыемствы. Настроены хлопец аптымістычна.
"Усе хутка наладзіцца. Галоўнае - выконваць правілы гігіены, мыць рукі, не "тусавацца" ў вялізным натоўпе", - параіў Арцём.
Напярэдадні Міністэрства адукацыі Беларусі ўзмацніла санітарна-прафілактычныя меры ва ўсіх установах адукацыі з-за каронавіруса: рэкамендавана абмежаваць наведванне староннімі, адмовіцца ад правядзення масавых мерапрыемстваў і, па магчымасці, абмежаваць перасоўванне ў саміх ўстановах.