Відэа

Лорэнс: гэта справа густу - калі ты артыст і яшчэ падпрацоўваешь грузчыкам

Чым цяпер жыве Макс Лорэнс - першы з беларусаў, які атрымаў гран-пры "Славянскага базару 2003", што думае пра конкурс "Еўрабачанне" і шоу "Х-фактар" у Беларусі, дзе ён падзеўся пасля супрацоўніцтва з рэперам Сярогай і якімі будуць 8 новых рэлізаў музыкі.
Sputnik

Цяпер з-за распаўсюджвання каронавіруса незразумела, як складзецца сітуацыя, у тым ліку, і музычная, а таму плюсы работы "на удалёнцы" становяцца ўсё больш відавочнымі, кажа госць радыё Sputnik, музыкант, аранжыроўшчык і саўндпрадзюсар Макс Лорэнс.

UZARI аб новым кліпе і "немаштабных" беларусах на "Еўрабачанні"

"Я даўно працую "на ўдалёнцы", і вельмі шмат напісаў і песень, і альбомаў людзям, і за мяжу, адкуль на мяне выходзілі, заказвалі ў мяне нейкі прадукт па звядзенні, напісанні аранжыровак. Проста зараз гэта стала актуальна, а тады проста я гэта паспрабаваў зрабіць, і ў мяне атрымалася", - кажа Лорэнс.

Таксама артыст успамінае, як на хвалі мега-папулярнасці ў перыяд сумеснай працы з рэперам Сярогай раптам знік з поля зроку аўдыторыі. Уклаў гэты час у сябе, вырас у плане гульні на гітары, вывучаў інструменты, вакальныя прыёмы і музычныя праграмы. "Гэтаму за мяжой цябе навучаць за дорага, альбо ты сам вывучыш гэта на энтузіязме", кажа музыка.

"Гэта проста справа густу, што табе падабаецца і што ты хочаш - працаваць у філармоніі, ездзіць па канцэртах з аркестрам. Я праз гэта ўжо прайшоў. 7 гадоў я працаваў, я ведаю, што такое гастролі з аркестрам, калі ты быццам артыст, і для таго каб жыццё было больш камфортнай, табе хапала грошай на жыццё, ты яшчэ падзарабляў грузчыкам гэтага ж аркестра", - успамінае Лорэнс.

Акрамя таго, музыка разважае пра тое, чаму для яго ўдзел у конкурсе "Еўрабачанне" перастаў быць цікавым, раней удзельнічаў у адборы па розных прычынах, прызнаецца Лорэнс.

"Першы раз, калі я быў пераможцам "Славянскага базару", калі гэта перавярнула свядомасць - о божа, за 15 гадоў беларус выйграў "Славянскі база "! Ды я сам ачмурэў. У мяне ні прадзюсараў, нікога не было, хлопчык з Гомеля прыехаў, бутэрброды еў у аўтобусе... Але тым не менш, я як першы прэтэндэнт не трапіў на "Еўрабачанне", хоць мне ўсё праракалі. А астатнія мае з'яўлення на "Еўрабачанні" - гэта быў усё ж такі ціск ці рэкамендацыя. У момант, калі мы прымалі ў гэтым усім удзел з Дзядзюляй, казалі, што Макс Лорэнс цяпер прыехаў на танку", - разважае дае артыст.

Таксама ў гутарцы - чаму беларускаму дуэту VAL нельга здавацца з-за адмены "Еўрабачання", у чым глабальныя плюсы "дураватасці" расійскага гурта Little Big, і каму з нашых артыстаў будзе карысны ўдзел у беларускай версіі шоу "Х-фактар". Падрабязнасці - у відэатрансляцыі.