МІНСК, 23 сак - Sputnik. Экспрэс-тэсты на каронавірус COVID-19 плануецца праводзіць у Беларусі. Пра гэта намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан паведаміла ў эфіры тэлеканала СТБ у нядзелю.
"Кітайская Народная Рэспубліка нам перадае 1008 панэляў для пастаноўкі экспрэс-тэстаў. Таму ў бліжэйшы час у нас будуць і экспрэс-тэсты", - распавяла Богдан.
Паводле слоў намесніка міністра аховы здароўя, па апошніх дадзеных у рэспубліцы тэсты на каронавірус ужо зрабілі больш за 19 тысяч чалавек. Час ад тэсціравання да атрымання выніку - ад чатырох гадзін да сутак.
"Сістэма абсалютна спраўляецца. Калі нам неабходна будзе яшчэ дадаць нейкія лабараторыі, на сённяшні момант прапрацавана пытанне рэзервовых. Нашы тэсты правераны СААЗ. Яны атрымалі высокі ўзровень дакладнасці, і мы можам быць абсалютна ўпэўнены ў іх якасці", - запэўніла прадстаўнік профільнага ведамства.