Больш за 100 тысяч чалавек у свеце вылечыліся ад каронавіруса

У тройцы лідараў па ліку тых, хто вылечыўся, кітайская правінцыя Хубэй, адкуль пачалося распаўсюджванне COVID-19, Іран і Італія.
Sputnik

МІНСК, 24 сак - Sputnik. Больш за 100 тысяч хворых на каронавірус вылечыліся ва ўсім свеце, пра гэта сведчаць дадзеныя сайта універсітэта Джонса Хопкінса.

Мінздароўя папрасіла беларусаў выконваць самаізаляцыю

На першым месцы па колькасці тых. хто вылечыўся, займае кітайская правінцыя Хубэй, дзе адбылася першая ўспышка COVID-19: там ачунялі амаль 60 тысяч чалавек. На другім месцы апынуўся Іран, дзе колькасць вылечылі дасягнула 8 376. Замыкае тройку ліаэраў Італія, там паправіліся ўжо 7 432 хворых на каронавірус.

Паводле апошніх звестак, у свеце зарэгістравана больш 372 тысяч выпадкаў захворвання. Першае месца па колькасці тых, хто захварэў усё яшчэ займае Кітай, за ім - Італія і ЗША.

Больш за 16 тысяч пацыентаў з каронавірусам памерлі. Больш за ўсё тых, хто памёр ад COVID-19 у Італіі - 6 077 пацыентаў. На другім месцы - правінцыя Хубэй з 3 152 смерцямі. На трэцім месцы Іспанія, дзе загінулі больш за 2,2 тысячы чалавек.

У Беларусі, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, колькасць выяўленых выпадкаў CОVID-19 вырасла да 81. Пры гэтым 22 чалавекі ўжо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі, яшчэ 59 знаходзяцца пад медыцынскім кантролем і на лячэнні.