Колькасць хворых на каронавірус у Беларусі дасягнула 86 чалавек

Выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі ўжо 29 пацыентаў, пад наглядам урачоў у цяперашні час знаходзяцца яшчэ 57 чалавек.
Sputnik

МІНСК, 25 сак - Sputnik. Колькасць хворых на каронавірус COVID-19 у Беларусі дасягнула 86 чалавек, паведаміла ў сераду Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у рэспубліцы праведзена каля 23 тысяч тэстаў на каронавірус.

"На сённяшні дзень ужо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. У працэсе назірання і лячэння атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 57 пацыентаў", - адзначылі ў міністэрстве.

Як дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя, яшчэ па двух пацыентах сёння праводзіцца дадатковая праверка "ў сувязі з неадназначнасцю атрыманых вынікаў".

Нагадаем, чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя на брыфінгу ў панядзелак запэўнілі ў тым, што сітуацыя з распаўсюджваннем каронавіруса сёння кантралюемая. Разам з тым, пэўныя меры прымаюцца: кантроль за тымі, хто ўязджае ў краіну, і ізаляванасць кантактаў хворых.

Акрамя таго, установам грамадскага харчавання рэкамендавана расставіць столікі на большую адлегласць адзін ад аднаго. Мінскія кінатэатры ўжо памянялі схемы рассаджвання, каб паміж наведвальнікамі была дастатковая адлегласць. Хворымлюдзям, а таксама пажылым і якія маюць хранічныя захворванні, рэкамендуюць выконваць ізаляцыю.

Чытайце таксама: