МІНСК, 28 сак - Sputnik. ЗША накіруе Беларусі 1,3 мільёна долараў на барацьбу з каронавірусам, а менавіта - на ўмацаванне лабараторных сістэм і эпідэміялагічнага нагляду з мэтай актывізацыі выяўлення выпадкаў заражэння COVID-19.
Сакратар дзярждэпартамэнту Майкл Пампеа паведаміў у Twitter, што ўсяго ЗША на надзвычайную медыцынскую і гуманітарную дапамогу ў барацьбе з каронавірусам для розных краін выдзеліць 274 мільёны долараў.
Нагадаем, раней Сусветны банк заявіў аб гатоўнасці выдзеліць нашай краіне экстранае фінансаванне для набыцця прадметаў медыцынскага прызначэння ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса. Аб'ём дапамогі пакуль не названы.
Таксама са сродкаў рэспубліканскага бюджэту Беларусі напярэдадні на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі было выдадзена 2 351 413 рублёў на мерапрыемствы па папярэджанні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каронавірусам.
Міжнародная ўзаемадапамога ў гэтыя дні не спыняецца. Так, Расія перадала краінам СНД, у тым ліку Беларусі, неабходную колькасць расійскіх тэст-сістэм для вызначэння 2019-nCoV. Больш за тысячу панэляў для пастаноўкі экспрэс-тэстаў нам перадаў Кітай.
Беларускія медыкі таксама паведамляюць аб узаемадзеянні з калегамі з Кітая і Італіі, з якімі рэгулярна праводзяць тэлемасты. Расія дапамагае Беларусі цяпер і ў яшчэ адной важнай праблеме - вывазе турыстаў з розных краін.
Чытайце таксама:
- "Жывём як звычайна": што беларусы думаюць пра неаб'яўлены каранцін
- Лукашэнка заявіў, што змагаецца з каронавірусам "без шуму і пылу"
- Як расійскія ваенныя медыкі працуюць у Бергама, ахопленым каронавірусам