МІНСК, 30 сак - Sputnik. У беларускім войску няма ні аднаго выпадку заражэння каронавірусам, заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін.
Паводле яго слоў, у шэрагах Узброеных сіл Беларусі няма ніякіх панічных настрояў. Усе мерапрыемствы ў абаронным ведамстве праходзяць згодна з планам.
"На сённяшні дзень ва Узброеных сілах няма ні аднаго выпадку заражэння каронавірусам", - запэўніў міністр абароны.
Зараз на дзесяці ваенных палігонах па ўсёй краіне праходзяць розныя мерапрыемствы з удзелам 7,5 тысяч беларускіх вайскоўцаў.
"Яны здаровыя і здольныя выконваць задачы. Аднак мы не расслабляемся. Нашы санітарна-эпідэміялагічныя службы, медыкі знаходзяцца ў павышанай гатоўнасці", - асабліва адзначыў Віктар Хрэнін, яго словы прывяла БелТА.