Рэжым самаізаляцыі ўводзяць у Маскве з 30 сакавіка

У бліжэйшыя дні ў расійскай сталіцы увядуць спэцпропускі для перамяшчэння па горадзе, парадак іх выдачы ўсталюе ўрад Масквы.
Sputnik

МІНСК, 30 сак - Sputnik. Дамашні рэжым самаізаляцыі ўводзіцца для ўсіх жыхароў Масквы незалежна ад узросту з 30 сакавіка, адпаведнае паведамленне апублікавана на сайце мэра расійскай сталіцы Сяргея Сабяніна.

Што можна і чаго нельга

Вызначана, што пакінуць кватэру можна ў наступных сітуацыях:

  • зварот па экстраную (неадкладную) медыцынскую дапамогу і іншая прамая пагроза жыццю і здароўю,
  • паездкі на працу, калі вы абавязаны хадзіць на працу,
  • за пакупкамі ў бліжэйшы магазін ці аптэку,
  • выгул хатніх жывёл на адлегласці не больш за 100 метраў ад месца пражывання (знаходжання),
  • вынас бытавога смецця.

Пры гэтым абмежаванняў на паездкі ў Маскву або з яе не ўводзіцца: "Аднак нельга без важкай прычыны перасоўвацца па горадзе", - падкрэсліваецца ў паведамленні. Абмежаванне руху асабістага і службовага, спецыяльнага і грамадскага аўтатранспарту таксама пакуль што не прадугледжана.

Кантроль за выкананнем дамашняга рэжыму

Разумная сістэма кантролю за тым, як выконваецца дамашні рэжым і ўстаноўленыя правілы, запрацуе ў Маскве ў бліжэйшы тыдзень.

"Паступова, але няўхільна мы будзем рабіць больш жорсткімі неабходны ў гэтай сітуацыі кантроль", - гаворыцца ў паведамленні.

У бліжэйшыя дні, пасля таго як будуць праведзеныя тэхнічныя і арганізацыйныя мерапрыемствы, у расійскай сталіцы увядуць спэцпропускі для перамяшчэння па горадзе, парадак іх выдачы ўсталюе ўрад Масквы. Аб іх увядзенні паведамяць дадаткова.

Дапамога гараджанам

Бясплатныя антывірусныя прэпараты будуць атрымліваць сталічныя медыкі і іншыя спецыялісты. Тыя, у каго каронавірус у лёгкай форме, будуць праходзіць лячэнне дома пад наглядам лекараў, неабходныя лекі яны таксама атрымаюць бясплатна, іх дастаўкай зоймуцца хуткая дапамога, супрацоўнікі паліклінік і валанцёры.

Сітуацыя з распаўсюдам каронавіруса ў Маскве перайшла ў новую стадыю

На дзевяць дзён будзе прадоўжаны тэрмін дзеяння праязных білетаў для тых, хто будзе выконваць дамашні рэжым і з 28 сакавіка па 5 красавіка не здзейсніць ні адной паездкі ў грамадскім транспарце. "Раней прыпыненыя студэнцкія і школьныя праязныя будуць падоўжаныя на месяц ці больш з дня заканчэння рэжыму павышанай гатоўнасці", - гаворыцца ў паведамленні.

Беспрацоўным уводзіцца кампенсацыя ў памеры 19,5 тысячы рублёў. Удакладняецца, што яе выплата будзе прызначаная аўтаматычна, без заяваў.

Узровень захворвання на COVID-19 у РФ

За апошнія суткі ў Маскве зарэгістравана 197 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, 27 - у Падмаскоўі, паведаміў у нядзелю раніцай аператыўны штаб па барацьбе з распаўсюджваннем новай каронавіруснай інфекцыі. У Расіі за апошнія суткі зарэгістравана 270 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі ў 26 рэгіёнах.

Усяго ў Расіі на 29 сакавіка зарэгiстравана 1 534 выпадкі каронавірусной інфекцыі.