МІНСК, 2 кра - Sputnik. У красавіку Беларусь разлічвае атрымаць 2 мільёны тон нафты, заявіў прэм'ер-міністр краіны Сяргей Румас, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Сёння, я думаю, "Белнафтахім" закончыць перамовы з расійскімі кампаніямі па пастаўках нафты на красавік", - выказаў упэўненасць кіраўнік беларускага ўрада.
Паводле яго слоў, Беларусь разлічвае атрымаць 2 мільёны тон нафты. У дачыненні да пытання выплаты прэміі расійскім пастаўшчыкам беларускі бок прытрымліваецца жорсткай пазыцыі.
"Пастаўка расійскай нафты будзе ажыццяўляцца без прэміі. Гэта жорсткая і паслядоўная ўстаноўка кіраўніка дзяржавы аб куплі расійскай нафты без прэміі ў цане, вытрымліваецца урадам", - нагадаў Сяргей Румас.
Пасля чаго дадаў, што вынікам гэтай пазіцыі з'яўляецца цана, па якой Беларусь будзе купляць нафту ў красавіку з Расійскай Федэрацыі.
"Кошт каля 4 долараў за барэль", - рэзюмаваў кіраўнік урада.