МІНСК, 15 кра - Sputnik. Набажэнствы перад праваслаўным Вялікаднем пакажуць у эфіры беларускіх тэлеканалаў, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
На фоне распаўсюджвання каронавіруса COVID-19 у бягучым годзе тэлебачанне павялічыла колькасць трансляцый велікодных набажэнстваў, каб вернікі маглі заставацца дома. На мінулым тыдні былі праведзены эфіры каталіцкага Вялікадня і Вербнай нядзелі праваслаўных.
Як паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі, 16 красавіка апоўдні ў эфіры "Беларусь 3" будзе паказаны Чын абмывання ног.
У пятніцу 17 красавіка ў другой гадзіне дня ў эфіры таго ж тэлеканала пачнецца трансляцыя Вячэрні з вынасам Плашчаніцы. У той жа дзень па гэтым канале, а 19-й пакажуць Ютрань з чынам пахавання Плашчаніцы.
У суботу 18 красавіка ў 23:45 у эфіры "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць прамую трансляцыю святочнага набажэнства на Светлае Хрыстова Уваскрасенне па календары праваслаўнай канфесіі.
"Прамыя трансляцыі ўсіх гэтых найважнейшых для праваслаўных набажэнстваў будуць праводзіцца з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора", - паведамілі ў медыяхолдынгу.
Акрамя таго, у суботу ў 13:15 па "НТВ-Беларусь" можна будзе ўбачыць трансляцыю сыходжання Жыватворнага агню.