У Мінску адкрыецца анлайн-выстава да стогоддзя "УНОВИСа"

Арганізатары інтэрактыўнай экспазіцыі плануюць пазнаёміць з творчасцю выбітных мастакоў увесь свет.
Sputnik

МІНСК, 25 кра - Sputnik. 14 мая ў беларускай сталіцы адбудзецца адкрыццё чарговага сезону праекта "Мастак і горад ". У гэтым годзе экспазіцыя будзе прысвечана творчасці аб’яднання "УНОВИС", якое святкуе стогадовы юбілей, паведамілі арганізатары.

Вучань Шагала і аўтар гарадоў будучыні: Беларусь адкрывае земляка Хідэкеля

Праект пройдзе ў дзявяты раз і ўпершыню будзе працаваць анлайн. Каб паглядзець выставу, наведвальнікам не прыйдзецца нават выходзіць з дома: дастаткова наведаць адмысловы сайт, на якім будуць прадстаўлены работы 16 віцебскіх мастакоў, якія з’яўляюцца паслядоўнікамі "УНОВИСа" і Казіміра Малевіча. У экспазіцыі – 32 работы, частка з якіх напісана мастакамі творчага аб’яднання "Квадрат", якое таксама лічыцца пераемнікам "УНОВИСа".

Арганізатары лічаць, што пераход у анлайн-фармат дазволіць пашырыць аўдыторыю праекта і пазнаёміць з творчасцю выбітных беларускіх мастакоў не толькі беларусаў, але і жыхароў другіх краін.

Плануецца, што выстава будзе даступная ў афлайне адразу ж, як гэта будзе дазваляць зрабіць эпідэміялагічная сітуацыя.

Чытайце таксама: