12:44 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.16
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
© Sputnik / Сергей Пушкин

Убачыць творы беларускага Сальвадора Далі змогуць не толькі мінчане - экспазіцыя пабывае ў Віцебску.

Пагрузіцца ў атмасферу сюррэалістычнага мастацтва гэтым летам мінчанам і гасцям сталіцы прапануюць арганізатары праекта "Мастак і горад".

Галерэя пад адкрытым небам будзе працаваць на працягу пяці месяцаў, а пасля гэтага адправіцца ў Віцебск.

Мастак Георгій Скрыпнічэнка стаяў ля вытокаў беларускага сюррэалізму. У сваіх працах ён выкарыстоўваў вопыт вялікіх папярэднікаў, але наўмысна адмовіўся ад залішняй эпатажнасці. Мастак ніколі не тлумачыў сэнс сваіх карцін і падкрэсліваў важнасць таго, каб палотны заставаліся для гледачоў фантастычнымі рэбусамі.

Рэпрадукцыі карцін Скрыпнічэнкі на выставе традыцыйна суправаджаюцца біяграфіяй і тэкставым апісаннем на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.

Праект праводзіцца ў сталіцы ўжо сёмы год запар. Да гэтага яго "ўдзельнікамі" былі Казімір Малевіч, Марк Шагал, Валянцін Губарэў і многія знакамітыя прадстаўнікі беларускага мастацтва.

Глядзіце на відэа Sputnik, як на плошчы Якуба Коласа ў Мінску прайшла цырымонія адкрыцця выставы карцін беларускага Сальвадора Далі.

Тэги:
выстава, "Мастак і горад" (праект), Георгій Скрыпнічэнка, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

  • Часноў: як падрыхтавацца да студзеньскай хвалі грыпу
    Последнее обновление: 08:58 17.01.2019
    08:58 17.01.2019

    Часноў: як падрыхтавацца да студзеньскай хвалі грыпу

    У гасцях на радыё Sputnik Беларусь - адзін з вядучых сталічных педыятраў, загадчык прыёмнага аддзялення 3-й дзіцячай бальніцы Мінска Дзмітрый Часноў.

    9
  • Новы Чалавек-павук уратуе Еўропу
    Последнее обновление: 14:25 16.01.2019
    14:25 16.01.2019

    Новы "Чалавек-павук" уратуе Еўропу

    Герой супергеройскім фільма вырашыў адправіцца на канікулы ў Еўропу, але і там яму прыйдзецца змагацца са злыднямі. Глядзіце на Sputnik трэйлер новага "Чалавека-павука".

    8
  • Шульган і Капыценка: чаму Мінску патрэбны басейн для зімовага плавання
    Последнее обновление: 13:54 16.01.2019
    13:54 16.01.2019

    Шульган і Капыценка: чаму Мінску патрэбны басейн для зімовага плавання

    Беларускія майстры спартыўнага зімовага плавання вярнуліся на радзіму пасля прэстыжных міжнародных спаборніцтваў у Кітаі і распавялі радыё Sputnik Беларусь аб заваяваных узнагародах і нечаканых уражаннях.

    5
  • Азаранка расплакалася пасля паражэння на Australian Open
    Последнее обновление: 16:54 15.01.2019
    16:54 15.01.2019

    Азаранка расплакалася пасля паражэння на Australian Open

    Упершыню з 2006 года беларуска не змагла пераадолець першы круг Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. Глядзіце відэа з прэс-канферэнцыі пасля паражэння спартсменкі.

    7

Галоўныя тэмы